Эрых Бернекер | |
---|---|
ням.: Erich Berneker | |
Дата нараджэння | 3 лютага 1874[1][2] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 20 сакавіка 1937[3] (63 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | філолаг, мовазнавец, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Член у |
Эрых Бе́рнекер (ням.: Erich Berneker; 3 лютага 1874, Кёнігсберг ― 15 сакавіка 1937 года) ― нямецкі мовазнавец-славіст. Акадэмік Польскай АН (1914). Прафесар Пражскага (з 1902), Брэслаўскага (з 1909), Мюнхенскага (з 1911) універсітэтаў.
Далучаўся да младаграматызму.
Даследаванні па гісторыі і параўнальным славянскім і балтыйскім мовазнаўстве. Адзін з першых пачаў вывучаць старажытнаславянскі сінтаксіс, у прыватнасці парадак слоў («Парадак слоў у славянскіх мовах», 1900). Асноўная праца — «Славянскі этымалагічны слоўнік» (вып. 1—6, 1909—13, незавершаная, даведзена да слова «morъ»). У 1923—29 рэдагаваў часопіс «Archivs für slavische Philologie» («Архіў славянскай філалогіі»).