Эрых Фрыд | |
---|---|
ням.: Erich Fried | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 6 мая 1921[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 лістапада 1988[1][2][…] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Hugo Fried[d][4] |
Маці | Nellie Fried[d][4] |
Жонка | Catherine Boswell Fried[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, перакладчык, паэт, эсэіст, журналіст, лібрэтыст |
Жанр | паэзія і эсэ |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Эрых Фрыд (ням.: Erich Fried; 6 мая 1921, Вена — 22 лістапада 1988, Бадэн-Бадэн) — аўстрыйскі паэт, празаік, перакладчык і публіцыст.
Да 2-й сусвернай вайны жыў у Вене. Пасля аншлюсу Аўстрыі нацыстамі эміграваў разам з маці ў Лондан. Памёр у Бадэн-Бадэне падчас літаратурнай паездкі. Пахаваны на могілках Кэнзэл Грын у Лондане.
У 1944 выходзіць першы зборнік вершаў «Германія» ў эмігранцкім выдавецтве аўстрыйскага ПЭН-цэнтра. Пасля вайны супрацоўнічае з літаратурнымі часопісамі, працуе палітычным каментатарам у нямецкай рэдакцыі ВВС. Вядомаць паэту зрабілі «Вершы» (1958) і адзіны раман «Салдат і дзяўчына» (1960) у перакладах Дылана Томаса. З 1963 Фрыд належаў да «Групы 47», у гэты ж перыяд перакладае п'есы Шэкспіра на нямецкую мову.
Вядомасць і прызнанне (Брэменская літаратурная прэмія, Дзяржаўная аўстрыйская прэмія, Прэмія Георга Бюхнера) прыйшлі ў 70-гадовым узросце, калі паэт быў ужо цяжка хворы.