| |||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Эстэбан Фелікс Гранера Маліна | ||||||||||||||||||||||||||||||
Мянушка | El Pirata (Пірат), GranHero (Вялікі Герой) | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
2 ліпеня 1987[1][2][…] (37 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 77 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Эстэбан Фелікс Гранера Маліна (ісп.: Esteban Félix Granero Molina; нар. 2 ліпеня 1987, Пасуэла-дэ-Аларкон, Іспанія) — іспанскі футбаліст, паўабаронца. Вядомы ў Іспані як «пірат» (ісп.: El Pirata), Гранера гуляў як цэнтральнага паўабаронцу, гэтак і крэатыўнага паўабаронцу-распасоўшчыка, а пры патрэбе выступаў і на правым флангу паўабароны. Асноўным яго амплуа лічыцца пазіцыя плэймэйкера. Мянушка жа «пірат» замацавалася за ім наступным чынам. Як прызнаецца сам Эстэбан, ён не ведаў, як святкаваць свае забітыя мячы, і не прыдумаў нічога арыгінальнага, як пачаць зачыняць адно вока далонню. Журналісты тут жа прыдумалі яму мянушку, гледзячы на гэты жэст, а таксама на яго ўскудлачаныя валасы і пацешную бараду.
Эстэбан Гранера прыйшоў у футбольную школу «Рэала» ва ўзросце 8 гадоў і амаль адразу пачаў дэманстраваць там свой талент. Яму даверылі пазіцыю нападніка. У адзін з сезонаў Гранера забіў 83 галы ў чэмпіянаце да 10 гадоў. Як ён сказаў у адным са сваіх інтэрв’ю: «… проста сакрэт у тым, што я тады быў вышэй за ўсіх астатніх. Я біў мацней за іншых і быў мацней за ўсіх. Потым я вырас, цела сфарміравалася і ўсё збалансавалася, і мяне адсунулі ў цэнтр поля».
Гранера гуляў за другую і трэцюю каманды «Рэала».
31 жніўня 2007 года, у апошні дзень трансфернага акна, Гранера разам са сваім напарнікам па «Рэалу» Рубенам дэ ла Рэдам перайшоў у склад «Хетафэ». Дэбютаваў за «Хетафэ» 16 верасня 2007 года, у матчы 3-га тура чэмпіянату Іспаніі супраць «Эспаньёла». Але яго дэбют быў некалькі сапсаваны. «Хетафэ» атрымаў паражэнне, а ён сам атрымаў чырвоную картку[3].
21 ліпеня 2009 года «Рэал Мадрыд» ажыццявіў выкуп іграка, як паведамляецца, за € 4 млн[4]. Яго першы афіцыйны матч у складзе новага клуба адбыўся 12 верасня 2009 года ў матчы супраць «Эспаньёла», дзе сталічныя ігракі перамаглі з лікам 3:0[5].
У жніўні 2012 года перайшоў у англійскі «Куінз Парк Рэйнджэрс» за 9 млн фунтаў. Па выніках сезона 2012/13 «Куінз Парк Рэйнджэрс» страціў месца ў Прэм’ер-лізе, і ў жніўні 2013 года Гранера быў аддадзены ў арэнду ў «Рэал Сасьедад». Аднак, ужо ў верасні атрымаў траўму, з-за якой прапусціў большую частку сезона 2013/14. Тым не менш, у ліпені 2014 года быў выкуплены іспанскім клубам і замацаваўся ў аснове.
У ліпені 2017 года, разарваўшы пагадненне з «Рэал Сасьедадам», падпісаў трохгадовы кантракт з «Эспаньёлам»[6].
У студзені 2020 года, датэрмінова пакінуўшы «Эспаньёл», далучыўся да клуба «Марбелья» з трэцяга іспанскага дывізіёна[7]. У ліпені 2021 года абвясціў пра завяршэнне кар’еры.
«Рэал» Мадрыд