Эстэр Дзюфло

Эстэр Дзюфло
фр.: Esther Duflo
Дата нараджэння 25 кастрычніка 1972(1972-10-25)[1] (52 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Michel Duflo[d]
Муж Абхіджыт Банерджы
Род дзейнасці эканаміст, выкладчыца ўніверсітэта, даследчыца
Навуковая сфера эканоміка развіцця[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктарская ступень[d]
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Абхіджыт Банерджы і Джошуа Дэвід Ангрыст
Член у
Прэміі
Узнагароды
Officer of the National Order of Merit камандор ордэна Ганаровага Легіёна

Бронзавы медаль Нацыянальнага цэнтра навуковых даследаванняў[d] (2005)

стыпендыя Мак-Артура (2009)

стыпендыя Слоўна[d] (2002)

медаль Джона Бейтса Кларка[d] (2010)

Princess of Asturias Award for Social Sciences

Elaine Bennett Research Prize[d] (2002)

John von Neumann Award[d] (2013)

прэмія Дэна Дэвіда[d] (2013)

член Эканаметрычнага таварыства[d] (2010)

член Брытанскай акадэміі[d]

член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук

Нобелеўская прэмія па эканоміцы

Albert O. Hirschman Prize[d] (2014)

Calvó-Armengol International Prize[d] (2010)

honorary degree of HEC Paris[d] (2015)

ганаровы доктар Лувенскага каталіцкага ўніверсітэта[d] (2010)

honorary doctor of the Yale University[d] (2013)

ганаровы доктар Універсітэта Эразма Ратэрдамскага[d] (2019)

прэмія Інфосіс[d] (2014)

Erna Hamburger Prize[d] (2014)

Honorary doctor of the University of Liège[d] (2023)

CNRS innovation medal[d] (2011)

Сайт econ-www.mit.edu/… (англ.)
economics.mit.edu/…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эстэр Дзюфло (фр.: Esther Duflo; нар. 25 кастрычніка 1972(1972-10-25)[1], Парыж) — французскі эканаміст, прафесар Масачусецкага тэхналагічнага інстытута (ЗША). Лаўрэат прэміі па эканоміцы памяці Альфрэда Нобеля 2019 года «за эксперыментальны падыход да барацьбы з глабальнай беднасцю».

Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2017), член-карэспандэнт Брытанскай акадэміі (2016).

Бацька — прафесар матэматыкі Мішэль Дзюфло. Яе маці Віялен Дзюфло — урач-педыятр.

У старэйшых класах школы вывучала рускую мову. У жніўні 1991 года 18-гадовая Дзюфло разам са сваімі сябрамі была сярод пратэстоўцаў на вуліцах Масквы супраць ГКЧП. У 1993 годзе правяла 10 месяцаў у Маскве, выкладала французскую мову і працавала над магістарскай працай. Адначасова працавала навуковым асістэнтам французскага эканаміста, звязанага з Банкам Расіі, і амерыканскага эканамічнага дарадцы Джэфры Сакса. У 1994 годзе атрымала ступень магістра ў Вышэйшай нармальнай школе ў галіне гісторыі і эканомікі з дысертацыяй па гісторыі першай пяцігодкі ў Савецкім Саюзе. У 1999 годзе атрымала ступень доктара ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце.

Муж — Абхіджыт Банерджы, узнагароджаны адначасова з Эстэр Дзюфло і Майклам Крэмерам Нобелеўскай прэміяй па эканоміцы. Дзюфло і Банерджы афіцыйна жанатыя з 2015 года, у іх двое дзяцей 5 і 7 гадоў (у 2019 годзе). Пасля нараджэння першага дзіцяці Дзюфло прыняла амерыканскае грамадзянства.

Зноскі