Эхеверыя

Эхеверыя

Echeveria runyonii
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Echeveria DC.

Арэал

     Натуральны арэал

     Інтрадукцыя

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  500256
NCBI  23005
EOL  61894
GRIN  g:4091
IPNI  30004414-2
Echeveria ‘Black Prince’

Эхеверыя (Echeveria) — род сукулентных раслін сямейства таўсцянкавыя.

Шматгадовыя травяністыя расліны з сакавітым лісцем, якія ўтвараюць шчыльную прыкаранёвую разетку, або невысокія сукулентныя кусцікі. У родзе каля 170[1] відаў. Распаўсюджаныя ў асноўным у Мексіцы, некаторыя віды — ад Тэхаса і Каліфорніі (ЗША) на поўначы да Перу на поўдні.

Род названы ў гонар мексіканскага мастака Атанасіа Эчэверыі, які ілюстраваў кнігі па флоры Мексікі[2].

Прымяненне ў ацтэкаў

[правіць | правіць зыходнік]

У сваім фундаментальным творы «Агульная гісторыя спраў Новай Іспаніі» (15471577) Бернардзіна дэ Саагун, абапіраючыся на звесткі ацтэкаў аб уласцівасцях раслін, прывёў розныя звесткі пра Echeveria gibbiflora[3].

Расліны гэтага роду фармуюць шчыльныя разеткі з мясістага, напоўненага вільгаццю лісця. Розныя віды могуць быць безсцябловымі або з доўгімі парасткамі. Разеткі дыяметрам ад 3 да 40 см. Лісце цвёрдае або вадзяністае. Адрозніваюцца розным колерам і формай лісця.

Кветкі 5-членныя, сабраны ў бакавое прамое суквецце. Пялёсткі і чашалісцікі сакавітыя, апошнія карацей пялёсткаў. Кветкі ад жоўтых да памяранцава-чырвоных і чырвона-карычневых, звычайна невялікія. Размешчаны на доўгім кветканосе, вертыкальным або бакавым. Адценне часта залежыць ад асветленасці: бутоны, якія развіліся ў сонечнае надвор’е, больш чырвоныя, у пахмурнае — жоўтыя.

Лёгка дае міжвідавыя і міжродавыя гібрыды.

Распаўсюджаная пакаёвая расліна.

  1. Echeveria (англ.). The Plant List. Version 1.1. (2 лютага 2013). Праверана 27 верасня 2016.
  2. Удалова 1994.
  3. Саагун 2013.
  • Бернардино де Саагун, Куприенко С. А. Общая история о делах Новой Испании. Книги X—XI: Познания астеков в медицине и ботанике / Ред. и пер. С. А. Куприенко.. — К.: Видавець Купрієнко С. А., 2013. — 218 с. — (Месоамерика. Источники. История. Человек). — ISBN 978-617-7085-07-1.
  • Удалова Р. А. Эхеверия // Агавы, алоэ и другие суккуленты. — СПб.: «Агропромиздат», 1994. — С. 106—108. — 112, с. — 30 000 экз. — ISBN 5-86466-012-4. УДК 635.914
  • Бялт В. В., Гапон В. Н., Васильева И. М. Эчеверия // Очиток, молодило и другие толстянковые. — М.: ООО «Издательство Астрель», ООО «Издательство АСТ», ООО «Транзиткнига», 2004. — С. 217—235. — 270, [2] с. — (Цветочный калейдоскоп). — 7000 экз. — ISBN 5-17-020601-1. ISBN 5-271-09112-0. ISBN 5-9578-0368-5. УДК 635.9
  • В. Грюнвальд. Эхеверия // Популярные комнатные растения: распространённые виды, сорта и гибриды. — СПб.: ООО "СЗКЭО «Кристалл», «Оникс», 2006. — С. 199. — 208, с. — 10 000 экз. — ISBN 5-9603-0056-7.