Эцьен Марыс Фальканэ | |
---|---|
фр.: Étienne Maurice Falconet | |
![]() | |
Род дзейнасці | скульптар, энцыклапедыст |
Дата нараджэння | 1 снежня 1716[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 студзеня 1791[4][5][…] (74 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Член у | |
![]() |
Эцьен Марыс Фальканэ (фр. Étienne Maurice Falconet, 1 снежня 1716, Парыж — 24 студзеня 1791, там жа) — французскі скульптар, у сваіх творах ўвасобіў эмацыйна-лірычную лінію еўрапейскага класіцызму XVIII стагоддзя.
Вучыўся ў свайго дзядзькі, мармуршчыка па прафесіі, затым працаваў пад кіраўніцтвам прыдворнага скульптара-партрэтыста Жана-Батыста Лемуана, адначасова вывучаючы ў Версальскім парку працы вядомых французскіх майстроў. У 1744 годзе прыняты ў Парыжскую Акадэмію за пададзеную на конкурсе скульптурную групу «Мілон Кратонскі»; у 1754 годзе за выкананне гэтай групы ў мармуры атрымаў званне акадэміка. У гэтым раннім творы, як і ў шэрагу іншых работ, Фальканэ захаваў уласцівую пластыцы барока дынаміку і тэатральнасць, адначасова імкнучыся да класіцыстычная яснасці формы.