Эуклідыс Радрыгіс да Кунья | |
---|---|
парт.: Euclides Rodrigues da Cunha | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 20 студзеня 1866[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 жніўня 1909[1][2][…] (43 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Бразілія |
Жонка | Ana Emília Ribeiro[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт, сацыёлаг, журналіст, гісторык |
Кірунак | прэмадэрнізм, мадэрнізм |
Мова твораў | партугальская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эўклідыс да Ку́нья (парт.: Euclides da Cunha; 20 студзеня 1866, г. Кантагалу, Бразілія — 15 жніўня 1909) — бразільскі пісьменнік. Член Бразільскай акадэміі літаратуры (з 1903).
Па адукацыі ваенны інжынер. Удзельнічаў у выступленнях рэспубліканцаў супраць манархіі.
Кніга «Сертаны» (1902) — спалучэнне навуковага даследавання, публіцыстыкі з дакументальным апавяданнем пра задушэнне сялянскага паўстання 1896-97 у Канудусе. Аўтар кнігі аб збіральніках каўчуку «Страчаны рай» (1904, не завершана), зборнікаў артыкулаў і нарысаў «Кантрасты і супастаўленні» (1907), «На палях гісторыі» (1909). Паўплываў на развіццё рэгіяналізму і крытычнага рэалізму ў бразільскай і лацінаамерыканскай літаратуры.