Юджын Сернан | |||||
---|---|---|---|---|---|
англ.: Eugen Cernan | |||||
Краіна: | |||||
Воінскае званне: | captain[d][1] | ||||
Экспедыцыі: | Джэміні-9A, Апалон-10, Апалон-17 | ||||
Дата нараджэння: | 14 сакавіка 1934 | ||||
Месца нараджэння: | |||||
Дата смерці: | 16 студзеня 2017 (82 гады) | ||||
Месца смерці: | |||||
Узнагароды: |
|
||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юджын Эндру Сернан (англ.: Eugen Cernan; 14 сакавіка 1934 года — 16 студзеня 2017 года) — астранаўт ЗША. Апошні, на дадзены момант, чалавек, які стаяў на паверхні Месяца.
Нарадзіўся 14 сакавіка 1934 года ў горадзе Чыкага, штат Ілінойс. Мае славацкія і чэшскія карані. Прозвішча дзеда-славака было Чэрнан, яно ператварылася ў Сернан з-за англійскіх правіл чытання.
Ён быў у космасе тройчы: у якасці другога пілота «Джэміні-9А» у чэрвені 1966 года, як пілот «Апалона-10» у маі 1969 года, і як камандзір «Апалона-17» у снежні 1972 года.
У наш час Сернан з'яўляецца апошнім чалавекам, які стаяў на паверхні Месяцы (14 снежня 1972 года). Апошнія словы, сказаныя чалавекам на Месяцы, належаць Сернану:
«Боб, гаворыць Джын, я на паверхні, і, робячы апошні крок чалавека з паверхні [Месяцы], вяртаючыся дахаты, каб калі-небудзь вярнуцца — але, мы верым, у не вельмі далёкай будучыні — я б проста хацеў [сказаць] тое, што, я думаю, застанецца ў гісторыі. Што сённяшні выклік Амерыкі вызначыў будучыя лёсы чалавецтва. І, пакідаючы Месяц у [раёне] Таўрус-Літраў, мы сыходзім гэтак жа як і прыйшлі і, з Божай дапамогай, вернемся — з мірам і надзеяй для ўсяго чалавецтва. Поспеху экіпажу „Апалона-17“». (8:14:00 UTC, 14 снежня 1972)[5]
Юджын Сернан на Вікісховішчы |