Юджын Шумейкер | |
---|---|
Eugene Shoemaker | |
Дата нараджэння | 28 красавіка 1928[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 ліпеня 1997[1][2][…] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Кэралін Шумейкер |
Род дзейнасці | астраном, геолаг |
Навуковая сфера |
Геалогія Астрагеалогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомы як | Стваральнік новага кірунку – астрагеалогіі |
Член у | |
Узнагароды | Нацыянальны навуковы медаль (1992) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юджын Шумейкер (англ.: Eugene Shoemaker, поўнае імя: Eugene Merle Shoemaker; 28 красавіка 1928, Лос-Анджэлес, штат Каліфорнія — 18 ліпеня 1997, Аліс-Спрынгс, Аўстралія) — вядомы амерыканскі вучоны геолаг, планетолаг. Заснавальнік новага кірунку — астрагеалогіі. Праславіўся на ўвесь свет як адзін з першаадкрывальнікаў каметы Шумейкераў-Леві 9, якая ўрэзалася ў Юпітэр.
Першы чалавек, рэшткі якога былі пахаваныя на Месяцы. Прах Юджына Шумейкера адправілі на борце апарата Lunar Prospector. Кратар на паўднёвым полюсе спадарожніка, куды трапіў апарат, атрымаў назву «кратар Шумейкер». Узнагароджаны Медалём Джэймса Крэйга Уотсана (1998).