Юкагірская мова | |
---|---|
Саманазва | Вадул аруу |
Краіны | Расія |
Рэгіёны | Якуція, Чукоцкая аўтаномная акруга, Магаданская вобласць |
Афіцыйны статус | Якуція |
Агульная колькасць носьбітаў | 370 (2010)[1] |
Статус | 5 critically endangered[d] |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Пісьменнасць | кірыліца |
Моўныя коды | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | — |
ISO 639-3 | ykg |
Atlas of the World’s Languages in Danger | 504 |
LINGUIST List | yuka |
Glottolog | yuka1259 |
Юкагі́рская мова (саманазва: Вадул аруу) — палеазіяцкая мова. Родная мова юкагіраў. Агульная колькасць носьбітаў (2010 г.) - 370 чал.
Юкагірска-чуванская група моў сфарміравалася на ўсходзе Еўразіі. Яна істотна адрозніваецца ад суседніх чукоцка-камчацкіх, фактычна з'яўляецца ізалятам. У 1950-я гг. шэраг лінгвістаў высунуў гіпотэзу аб сувязі юкагірскіх моў з уральскімі, аднак іх даследаванні засноўваліся на абмежаванай слоўнікавай базе[2]. Высоўвалі таксама гіпотэзы аб сувязі з паўночнаамерыканскімі і іранскімі мовамі.
У XVII ст., калі з'явіліся першыя пісьмовыя ўзгадкі пра юкагіраў, яны падзяляліся на некалькі моўна-тэрытарыяльных груп. Відавочна, ужо тады існаваў падзел на паўднёвую (лясную) і паўночную (тундраную) групы моў[3]. Большасць з іх знікла ў сувязі з фізічным знікненнем носьбітаў або асіміляцыяй. Так, захавалася толькі 210 слоў чуванскай мовы, запісаных у XVIII ст. Самі чуванцы ў нашы дні размаўляюць на чукоцкай і рускай мовах. У пачатку XX ст. існавалі толькі паўночны ніжнекалымскі і паўднёвы верхнекалымскі дыялекты. Яны настолькі адрозныя, што іх носьбіты не разумеюць адзін аднаго, а ў навуковай літаратуры яны часцяком завуцца самастойнымі мовамі. У нашы дні большасць носьбітаў абодвух дыялектаў юкагірскай мовы жыве на паўночным усходзе Якуціі.
Юкагірская мова намінальна лічыцца афіцыйнай у Якуціі, выкладаецца ў некалькіх пачатковых школах на тэрыторыі гэтай рэспублікі.
У мінулым юкагіры карысталіся для апасродкаванай перадачы інфармацыі піктаграфіяй. Піктаграмы выціскалі на драўнянай кары. Прычым, існавалі мужчынская і жаночая формы піктаграфіі[4].
Першы пісьмовы юкагірскі твор на паўночным дыялекце быў апублікаваны ў 1969 г. у Якуцку. У 1987 г. была кадыфікавана юкагірская пісьмовасць на аснове якуцкага кірылічнага алфавіта. Першапачаткова яна выкарыстоўвалася для паўночнага дыялекта. У нашы дні выкарыстоўваецца і для паўднёвага.
Юкагірская мова аглюцінатыўная з перавагай суфіксацыі. Прыметнікі як самастойная часціна мовы з асобнымі марфалагічнымі катэгорыямі адсутнічаюць. Прыметнікі ў юкагірскай мове маюць тыя ж граматычныя катэгорыі, што і дзеясловы. Назоўнікі маюць такія катэгорыі, як лік (адзіночны і множны), склону (7 склонаў), прыналежнасці ў формах 3 асобы. У сістэме ўказальных займеннікаў вылучаюцца асаблівыя формы з лагічным націскам. У сістэме спражэння дзеяслова вылучаюцца сцвярджальна-суб'ектная форма і сцвярджальна-прэдыкатная форма спражэння, а для пераходных дзеясловаў — яшчэ і сцвярджальна-аб'ектная форма спражэння. Яны адрозніваюцца марфалагічным афармленнем дзеяслоўнай словаформы. Парадак слоў у сказе — SOV.
Юкагірская мова | Беларуская мова |
---|---|
Амучэ идьигуойгирлэк | Добрай раніцы |
Амучэ чайлэлэк | Добры дзень |
Амучэ аwйааҕарлэк | Добры вечар |
Мэ көлдьэмут? | Прывітанне! |
Тит кирийэ кинэк? | Як тваё імя? |
Тит амутнэҥ эwриэнуҥик | Добрай дарогі |
Идэ ньидьэрпэй ньийуолҕа гитньэр | Да новай сустрэчы |
Молийии-ии! | Дзякуй |
Туги wальэги хабун? | Колькі гэта каштуе? |
Мэт мэр ат лэwдэлбудьэҥ | Я хачу есці |
Титул эл мөрийэҥ | Я не разумею |
Для паляпшэння артыкула пажадана |