Юліус Маржак | |
---|---|
чэшск.: Julius Mařák | |
Дата нараджэння | 29 сакавіка 1832[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 кастрычніка 1899[4][5][…] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Дзеці | Pepa Mařáková[d] |
Род дзейнасці | мастак, графічны дызайнер, выкладчык універсітэта, настаўнік, графік, рысавальнік |
Вучоба |
|
Уплыў на | Alois Kalvoda[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юліус Маржак (чэшск.: Julius Mařák; 29 сакавіка 1832, Літамішль — 8 кастрычніка 1899, Прага) — чэшскі мастак-пейзажыст. Прадстаўнік рамантычнага і рэалістычнага кірункаў у жывапісе.
Нарадзіўся ў сям'і бухгалтара і фінансавага інспектара. Атрымаў цудоўную адукацыю; ужо ў гады навучання ў гімназіі Ю. Маржак пачаў браць урокі партрэтнага і пейзажнага жывапісу. У 1852 годзе паступіў у клас пейзажнага жывапісу Макса Хаўсхофера ў Пражскай акадэміі мастацтваў. А 1853 годзе пакінуў Прагу, з'ехаўшы ў Мюнхен, дзе вучыўся ў мясцовай Акадэміі ў Леапольда Ротмана і Эдуарда Шлейха Старэйшага. У 1855 годзе пачаліся яго — як Маржак іх зваў — гады падарожжаў: па паўночнай і паўднёвай Чэхіі, горныя ланцугі якой натхнялі мастака і пастаўлялі візуальны матэрыял для яго палотнаў.
Пэўны час Ю. Маржак жыў у Вене, дзе ён вывучаў графічнае мастацтва. У 1860 годзе ён выкладаў у Вене маляванне, а таксама працаваў ілюстратарам у некалькіх мясцовых часопісах. У гэты перыяд у творах мастака выразна бачны ўплыў барбізонскай школы. У 1869 годзе мастак здзейсніў падарожжа па Балканах, з 1872 па 1875 год жыў у Ціролі. У 1882 годзе, нароўні з некаторымі іншымі чэшскімі мастакамі, атрымліваў замовы на маляўнічыя працы ў пражскім Нацыянальным тэатры. З 1887 года Ю. Маржак — прафесар пражскай Акадэміі мастацтваў, кіраўнік класа пейзажнага жывапісу.
Сярод вучняў Маржака былі такія вядомыя пасля чэшскія мастакі як Антанін Славічэк, Францішак Каван Багуслаў Дворжак.