Юніянісцкі рух (англ.: Union Movement) — брытанская палітычная партыя, заснаваная былым лідарам Брытанскага саюза фашыстаў сэрам Освальдам Мослі. Мослі арганізаваў партыю ў 1948 годзе, аб’яднаўшы больш за 50 груповак нацыяналістычнага, антысеміцкага і прафашысцкага напрамку. У створаны рух увайшлі таксама яго былыя паплечнікі па Брытанскім саюзе фашыстаў.
Партыя выступала за аб’яднанне заходнееўрапейскіх краін і рэзкую мілітарызацыю Вялікабрытаніі, што, на думку Мослі, было неабходна для стрымлівання СССР. Мослі лічыў, што варта выслаць з Брытаніі ўсіх імігрантаў і крытыкаваў вынікі Нюрнбергскага трыбунала. У 1959 годзе Мослі ўдзельнічаў у парламенцкіх выбарах, аднак з вынікам у 8,1% галасоў яму не ўдалося стаць дэпутатам Палаты абшчын. У ходзе перадвыбарчай кампаніі Мослі актыўна эксплуатаваў тэму іміграцыі, распавядаючы розныя гісторыі аб крымінальнай дзейнасці і сексуальных адхіленнях у чарнаскурых. У 1966 годзе вынік выбараў быў яшчэ ніжэйшы, і Мослі страціў цікавасць да палітыкі. У далейшым адбывалася маргіналізацыя партыі, якая паступова губляла ўплыў. Да 1990-х гадоў яе дзейнасць звялася да мінімуму.