Юрый Іосіфавіч Візбар

Юрый Іосіфавіч Візбар
руск.: Юрий Иосифович Визбор
Дата нараджэння 20 чэрвеня 1934(1934-06-20)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 верасня 1984(1984-09-17)[1] (50 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Жонка Ada Yakusheva[d] і Yevgeniya Uralova[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі журналіст, паэт, акцёр, кампазітар, аўтар песень, сцэнарыст, аўтар-выканаўца, гітарыст, драматург, альпініст, празаік, навэліст
Жанры паэзія, аўтарская песня, сцэнарый і апавяданне
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юрый Іосіфавіч (Юзэфавіч) Візбар (руск.: Ю́рий Ио́сифович (Юзефович) Ви́збор; 20 чэрвеня 1934, Масква — 17 верасня 1984, там жа) — савецкі аўтар-выканаўца песень, паэт, кінаакцёр, пісьменнік і журналіст, кінасцэнарыст, кінадакументаліст, драматург, мастак. Адзін з заснавальнікаў жанра аўтарскай, студэнцкай, турысцкай песні. Стваральнік жанру «песні-рэпартажу», аўтар больш за 300 песень. Член Саюза журналістаў і Саюза кампазітараў СССР.

Скончыў Маскоўскі педагагічны інстытут (1955). Працаваў настаўнікам, з 1958 у Дзяржаўным камітэце па тэлебачанні і радыёвяшчанні (адзін з заснавальнікаў радыёстанцыі «Юнацтва»). З 1970 у творчым аб’яднанні «Экран». Рэжысёр ці аўтар сцэнарыяў больш як 40 дакументальных фільмаў. Аўтар сцэнарыяў мастацкіх фільмаў «Год дракона», «Капітан Фракас», «Скачок». З 1965 здымаўся ў кіно («Ліпеньскі дождж», «Адплата», «Чырвоная палатка», «Начная змена», «Семнаццаць імгненняў вясны» і інш.). З 1950-х гадоў пісаў і выконваў свае песні. Аўтар аповесцяў, нарысаў, апавяданняў.

Зноскі