Юрый Драгобыч | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | астраном, філосаф, выкладчык універсітэта, астролаг, medic, рэдактар, урач, пісьменнік |
Дата нараджэння | 1450 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 лютага 1494[1] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | каталіцтва |
Месца працы | |
Альма-матар | |
![]() |
Юрый Драгобыч (укр.: Юрій Дрогобич; польск.: Jerzy Drohobycz; нар. 1450; Драгобыч – пам. 4 лютага 1494; Кракаў) — русінскі (украінскі) навуковы дзеяч эпохі Адраджэння. Філосаф, астраном, астролаг, доктар медыцыны. Прафесар, рэктар Балонскага ўніверсітэта, прафесар Кракаўскага ўніверсітэта (1487-1494). Аўтар «Прагнастычнай ацэнкі бягучага 1483 года» (Iudicium prenosticon Anni MCCCCLXXX III currentis), аднаго з першых украінскіх лацінскамоўных тэкстаў.
Нарадзіўся ў Драгобычы (тады ў Рускім ваяводстве Каралеўства Польскага) ў сям’і салявара Міхайла-Даната.
Першую адукацыю атрымаў у святара царквы святога Юра айца Яўтымія. Тады ж атрымаў першыя веды пра разлік пасхалій і асноўныя веды лаціны.
Пад канец 1468 або на пачатку 1469 паступіў у Ягелонскі ўніверсітэт (Кракаў), дзе здабыў навуковую ступень бакалаўра (1470) і магістра (1473). Вывучаў медыцыну і вольныя мастацтвы ў Балонскім універсітэце, дзе стаў доктарам філасофіі (к. 1478) і медыцыны (к. 1482).
У Балонні ў 1478—1479 і 1480—1482 гадах чытаў лекцыі па астраноміі. Пра высокую адзнаку яго кваліфікацыі сведчыць тое, што Юрыю прызначана падвойная аплата — дзвесце лір замест звычайных ста[2].
З 1481 да 1482 быў рэктарам Балонскага ўніверсітэта — найстарэйшага ў Еўропе, у гісторыю якога ён увайшоў пад імем «Джорджа да Леаполі»[3][4] — Юрыя з Львова. Рэктар — адміністрацыйны кіраўнік універсітэта — абіраўся з выкладчыкаў на два гады. Юрый Драгобыч рыхтаваў з прафесарамі расклад лекцый, запаўняў вакансіі, усталёўваў парадак аплаты працы прафесараў, кантраляваў іх работу, арганізоўваў дыспуты, меў права крымінальнай юрысдыкцыі над усімі, хто быў на службе ці вучыўся ва ўніверсітэце.
Падтрымліваў цесныя сувязі з выбітнымі італьянскімі навукоўцамі-гуманістамі, сярод іх Марцыа Галеота, Іаган Рэгіямантан[5].
З 1487 — прафесар Ягелонскага ўніверсітэта. Памёр у Кракове, дзе і пахаваны.
7 лютага 1483 года ў Рыме выдаў кнігу «Прагнастычная ацэнка цяперашняга 1483 года» (Iudicium pronosticon Anni MCCCCLXXX III), якая з’яўляецца першай вядомай друкаванай кнігай, напісанай украінцам. У ёй, акрамя астралагічных прагнозаў, былі звесткі па геаграфіі, астраноміі, метэаралогіі, філасофіі. Навуковец падае вызначаныя ім каардынаты гарадоў: Вільні, Драгобыча, Львова, шэрагу гарадоў Італіі і Германіі, чым выяўляе грунтоўную абазнанасць у геаграфіі ўсёй Еўропы. «Прагностык» у пэўнай меры знаёміў еўрапейскага чытача з краінамі Усходняй Еўропы. У раздзеле «пра становішча Польшчы» ён падкрэслівае, што Львоў і Драгобыч належаць не да Польшчы, а да Русі, пад якой разумее «Рускае Каралеўства» — колішнія ўладанні галіцка-валынскага караля Данілы. Такая характарыстыка тогачаснай палітычнай карты Усходняй Еўропы сведчыць, што за мяжой Юрый Драгобыч прагнуў прадстаўляць менавіта Русь, пад якой разумеў найперш Галічыну[2].
Юрый Драгобыч зазначаў, што насельніцтву хрысціянскіх краін пагражаюць «вялікія небяспекі… у сувязі з прыгнётам князямі і панамі». Выказаў упэўненасць у здатнасьці людскога розуму пазнаць заканамернасці свету.
З 1487 года працаваў прафесарам медыцыны Ягелонскага ўніверсітэта, меў чын каралеўскага ўрача.
Выкладніцкая дзейнасць Юрыя Драгобыча была накіравана на пашырэнне гуманістычных ідэй эпохі Адраджэння. Ён лічыў, што ідэал дабрасумленнасці — Бог, да якога чалавек можа наблізіцца дзякуючы самаўдасканаленню.
У бібліятэках Парыжа захаваліся копіі двух астралагічных трактатаў Юрыя Драгобыча, а ў Баварскай дзяржаўнай бібліятэцы ў Мюнхене — яго прагноз на 1478 год, перапісаны нямецкім гуманістам Хартманам Шэдэлем. Гэтыя працы сведчылі пра грунтоўную абазнанасць навукоўца ў антычнай і сярэднявечнай літаратуры.
Сярод яго студэнтаў быў будучы выбітны астраном Мікалай Капернік, аўтар трактата «Аб вярчэнні нябесных сфер», які паклаў пачатак новага геліяцэнтрычнага погляду на будову Сонечнай сістэмы.