Юхан Себасцьян Вельхаўн | |
---|---|
нарв.: Johann Sebastian Welhaven | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 22 снежня 1807[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 кастрычніка 1873[1][2][…] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Юхан Эрнст Вельхаўн[d] |
Маці | Эльза Маргрэтэ Капермеер[d] |
Дзеці | Яльмар Вельхаўн[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, драматург, літаратурны крытык, выкладчык універсітэта, пісьменнік, філосаф, гісторык літаратуры |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юхан Себасцьян Вельхаўн (нарв.: Johann Sebastian Welhaven; 22 снежня 1807 — 21 кастрычніка 1873) — нарвежскі паэт і гісторык літаратуры.
Нарадзіўся ў сям’і святара Юхана Эрнста Вельхаўна (1775—1828) і Эльзы Маргрэтэ Камермаер (1785—1853), дачкі Юхана Себасцьяна Камермаера . Яго сёстрамі былі пісьменніца-казачніца Элізабэт «Ліз» Вельхаўн і свецкая львіца і гаспадарыня літаратурнага салона Марэн Сарс[6].
Вывучаў тэалогію і літаратуру, з 1840 года выкладчык, затым прафесар філасофіі ва ўніверсітэце Хрысціяніі. Лідар культурнага руху, выступаў (пасля аддзялення Нарвегіі ад Даніі ў 1814 годзе) за працяг сувязяў з дацкай і агульнаеўрапейскай культурай — у супрацьлегласць нацыяналістычнаму руху на чале з Генрыкам Вергеланам. Меў вялікі ўплыў на палітычнае і літаратурнае жыццё Нарвегіі 1830-х гадоў. Асабліва вялікі быў аўтарытэт Вельхаўна сярод акадэмічнай моладзі. Свае поглядв Вельхаўн выклаў у цыкле палемічных санетаў «Заранак Нарвегіі» (нарв.: «Norges Dæmring»; 1834) і ў працах па гісторыі дацкай літаратуры.