Яан Каплінскі

Яан Каплінскі
эст.: Jaan Kaplinski
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 22 студзеня 1941(1941-01-22)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 жніўня 2021(2021-08-08)[3][4] (80 гадоў)
Грамадзянства
Бацька Ежы Каплінскі[d]
Жонка Тыя Томет[d]
Дзеці Мярт-Матыс Ліль[d], Лаўрыс Каплінскі[d], Эло-Маль Томет[d] і Леміт Каплінскі[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, філосаф, пісьменнік, выкладчык універсітэта, журналіст, дзіцячы пісьменнік, палітык, перакладчык, пісьменнік навуковай фантастыкі, празаік, эсэіст
Мова твораў эстонская мова, руская, выруская мова і англійская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Прэміі
Узнагароды
jaan.kaplinski.com/index…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яан Каплінскі (эст.: Jaan Kaplinski; 22 студзеня 1941, Тарту, Эстонская ССР — 8 жніўня 2021) — эстонскі паэт, празаік, эсэіст, перакладчык. Ганаровы грамадзянін Тарту.

Нарадзіўся 22 студзеня 1941 гады. Сын паляка і эстонкі. Бацька, філолаг Ежы Каплінскі (1903—1943), быў арыштаваны ў першы год пасля далучэння Эстоніі да СССР у 1940 годзе і загінуў у зняволенні. Маці, Нора Каплінскі, была перакладчыцай французскай літаратуры. Яан вырас у Тарту і праводзіў летні час у сваякоў у ваколіцах Выру. Вучыўся ў Тартускім універсітэце, дыплом па раманскай філалогіі (1966). Фармаваўся ў коле тартускіх семіётыкаў (Ю. М. Лотман і інш.), разам з тым выпрабаваў глыбокі ўплыў усходняй філасофіі, перш за ўсё — будызму, адным з настаўнікаў у якім быў для яго выбітны тэолаг, філосаф, філолаг і паэт Уку Мазінг (1909—1985).

Ініцыятар і адзін з аўтараў «Ліста сарака» (1980) — адозвы сарака эстонскіх інтэлектуалаў супраць палітыкі русіфікацыі ў Эстонскай ССР. Памёр 8 жніўня 2021 года.

Зноскі