Яблыня слівалістая | ||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||
|
Яблыня слівалістая, Яблыня кітайская (Malus prunifolia) — від пладовых дрэў роду Яблыня (Malus) сямейства Ружавыя (Rosaceae). Родам з Паўднёва-Усходняй Азіі.
Вышыня дрэва дасягае 10 метраў. Лісце яйкападобнае або эліптычнае, вострапілаватае, голае. Кветкі буйныя, белага колеру. Плады дробныя, да 2 см у дыяметры, чырвонай або жоўтай афарбоўкі, круглявай або злёгку авальнай формы, даволі доўга захоўваюцца на дрэве. Дрэвы ўстойлівыя супраць марозу.