Поўнае імя | Ягор Тадэвушавіч Хаткевіч | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
9 ліпеня 1988[1] (36 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 196 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 91 кг[2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Атырау | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 1 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ягор Хаткевіч (нар. 9 ліпеня 1988, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік казахстанскага клуба «Атырау» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.
Гуляў за дубль БАТЭ, МТЗ-РІПА і «Віцебска», у другой палове 2008 года гуляў за клуб пятага шведскага дывізіёна[3].
З 2010 па 2012 гады быў асноўным брамнікам рэчыцкага «Ведрыча-97», а ў студзені 2013 года стаў іграком «Гомеля»[4]. Спачатку разглядаўся як другі брамнік пасля Ігара Логвінава, але ў хуткім часе замацаваўся як асноўны брамнік гомельскай каманды. Улетку 2013 года, пасля прыходу ў клуб Артура Лясько, стаў чаргавацца з ім на пазіцыі брамніка.
Па заканчэнні сезона 2013 пакінуў гомельскі клуб і ў студзені 2014 года падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам»[5]. У складзе «Нафтана» стаў другім брамнікам пасля Ігара Даўгялы. Сезон 2015 пачаў асноўным брамнікам, замацаваўся на гэтай пазіцыі пасля траўмы Даўгялы (23 мая ў матчы са «Славіяй»). У студзені 2016 года пакінуў «Нафтан»[6].
Неўзабаве пасля зыходу з «Нафтана» далучыўся да жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» і падпісаў з ім кантракт[7]. У складзе аўтазаводцаў спачатку чаргаваўся ў складзе з Валерыем Фамічовым, але пазней саступіў яму месца першага нумара, застаўшыся другім брамнікам. У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з жодзінцамі[8]. Улетку 2017 года, пасля зыходу Фамічова з каманды, некаторы час быў асноўным брамнікам жодзінцаў, але пазней саступіў месца навабранцам каманды Арцёму Сароку і Івану Канавалаву. Па заканчэнні кантракта ў лістападзе 2017 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[9].
У студзені 2018 года далучыўся да «Іслачы» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[10]. Стаў другім брамнікам каманды, з чэрвеня па жнівень падчас траўмы Сяргей Туранка, а таксама пазней у лістападзе займаў месца ў аснове. У сезоне 2019 стаў асноўным брамнікам каманды. У лістападзе 2019 года падоўжыў кантракт з «Іслаччу»[11].
У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў прысталічны клуб[12] і неўзабаве падпісаў пагадненне з мінскім «Дынама»[13]. У пачатку сезона 2021 чаргаваўся ў складзе з Яўгенам Памазанам, а з лета, калі Памазан пакінуў «Дынама», замацаваўся ў якасці ясноўнага брамніка каманды. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[14].
У студзені 2023 года пачаў трэніравацца з казахстанскім «Атырау» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[15]. Стаў асноўным брамнікам каманды. У студзені 2024 года падоўжыў кантракт з «Атырау»[16].
У кастрычніку 2019 года быў выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі, стаўшы такім чынам першым у гісторыі футбалістам «Іслачы», які быў запрошаны ў нацыянальную каманду. Дэбютаваў у зборнай 26 лютага 2020 года ў таварыскім матчы супраць Балгарыі (1:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілін.