Якаб Вімпфелінг | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 ліпеня 1450[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 лістапада 1528[1][2] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, выкладчык універсітэта, паэт, багаслоў |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Якаб Вімпфелінг (ням.: Jakob Wimpfeling; 27 ліпеня 1450, Шлетштат — 17 лістапада 1528, Шлетштат) — нямецкі гуманіст, найбуйнейшы прадстаўнік страсбургскага гуртка гуманістаў.
З 1471 года - прафесар у Гайдэльбергскім універсітэце, з 1501 года жыў у Страсбургу. Пісаў гуманістычныя сачыненні і вёў педагагічную дзейнасць. З 1515 працаваў у Шлетштаце.
Аўтар твораў «Даведнік па Германіі» (1497), «Юнацтва» (1500), камедыі «Стыльфан» (1480), а таксама гістарычных прац «Германія» і «Нарыс нямецкай гісторыі» (1505) - першага значнага твора нямецкай гістарыяграфіі.