Якаў Зрубовел

Якаў Зрубовел
Дата нараджэння 14 (26) студзеня 1886
Месца нараджэння
Дата смерці 2 чэрвеня 1967(1967-06-02) (81 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Партыя
Род дзейнасці пісьменнік, журналіст
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Якаў Зрубовел з іншымі яўрэйскімі дзеячамі (стаіць у другім радзе першы злева), 1912 год.

Якаў Зрубовел (Віткін) (1886, Палтава — 1967, Тэль-Авіў) — яўрэйскі дзеяч, адзін з лідараў партыі «Паалей-Сіён».

Нарадзіўся і жыў у Палтаве, у 1906 годзе ўцёк ад пераследу паліцыі ў Вільню, дзе заснаваў яўрэйскае таварыства «Дэр хамер». Пасля арыштаваны, але апраўданы судом. Эмігрыраваў у Аўстрыю, пасля ў Палесціну, дзе быў генеральным сакратаром партыі «Паалей-Сіён». У 1914 годзе арыштоўваўся турэцкімі ўладамі, уцёк, у 1917 годзе вярнуўся ў Расію. У канцы 1917 года быў кааптаваны ў склад Выканаўчага камітэта Рады Першага Усебеларускага з’езда як адзін з прадстаўнікоў яўрэйскай нацыянальнай меншасці. Пасля ў Кіеве ўдзельнічаў у працы Яўрэйскай нацыянальнай рады Украіны. У міжваенны час адзін з лідараў партыі «Паалей-Сіён» у Польшчы. З 1935 г. у Ізраілі, браў удзел у выданні кніг і часопісаў на ідышы, патрабаваў афіцыйнага статусу для гэтай мовы. Адзін з заснавальнікаў Таварыства ізраільска-савецкай дружбы.