Якаў Рыгоравіч Крэйзер | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 22 кастрычніка (4 лістапада) 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 лістапада 1969[2][3] (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія |
Званне | генерал арміі |
Камандаваў | 3-я армія (СССР), 2nd Guards Army[d], 51st Army[d], 45th Army[d], 7th Guards Army[d], 38th Army[d], South Ural Military District[d], Забайкальская ваенная акруга[d], Уральская ваенная акруга[d], Далёкаўсходняя вайсковая акруга і курсы «Выстрал»[d] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
![]() |
Якаў Рыгоравіч Крэйзер (4 лістапада 1905, Варонеж — 29 лістапада 1969, Масква) — савецкі военачальнік, генерал арміі (1962), Герой Савецкага Саюза.
Якаў Рыгоравіч Крэйзер нарадзіўся 4 лістапада 1905 года ў яўрэйскай сям’і ў Варонежы. У Чырвонай Арміі з 1921 года. Добраахвотнікам уступіў у 22-ю пяхотную школу. Пасля яе заканчэння быў прызначаны камандзірам узвода ў адну з частак Маскоўскага гарнізона. З 1928 года — у 1-й Маскоўскай Пралетарскай стралковай дывізіі, у якой прайшоў па ўсіх прыступках каманднай лесвіцы ад камандзіра роты да камандзіра палка. У 1939—1940 гг. спачатку намеснік камандзіра, затым камандзір 172-й стралковай дывізіі. У 1941 годзе пасля заканчэння курсаў удасканалення каманднага складу пры Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ прызначаны камандзірам 1-й Маскоўскай пралетарскай дывізіі 7-га механізаванага корпуса.
У пачатку ліпеня 1941 года ў раёне горада Барысава 1-я мотастралковая заступіла шлях 18-й танкавай дывізіі вермахта і больш за дзесяць дзён стрымлівала яе прасоўванне ўздоўж аўтастрады Мінск — Масква. За гэты час войскі 2-га стратэгічнага эшалона РСЧА паспелі заняць абарону па Дняпры.
11 ліпеня прыйшоў загад вывесці 1-ю мотастралковую дывізію з бою, аднак ужо на наступны дзень дывізію накіравалі на ліквідацыю нямецкага плацдарму, захопленага на Дняпры. 12 ліпеня Крэйзер быў паранены і эвакуіраваны.