Якопа Франчэска Рыкаці | |
---|---|
Jacopo Francesco Riccati | |
Дата нараджэння | 28 мая 1676[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 красавіка 1754[1][2][…] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Вінчэнца дэ Рыкаці, Giordano Riccati[d] і Francesco Riccati[d] |
Род дзейнасці | матэматык |
Навуковая сфера | Дыферэнцыяльныя ўраўненні |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Ramiro Rampinelli[d][4] |
Вядомы як | матэматык, механік |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Якопа Франчэска Рыкаці (28 мая 1676, Венецыя — 15 красавіка 1754, Трэвіза) — італьянскі матэматык і механік. Асноўныя матэматычныя працы адносяцца да інтэгральнага злічэння і дыферэнцыяльных ураўненняў (у прыватнасці, ім былі распрацаваны метады інтэгравання дыферэнцыяльных ураўненняў, заснаваныя на падзеле зменных і на паніжэнні парадку ўраўнення), а таксама дыферэнцыяльнай геаметрыі. Яго імя шырока вядома дзякуючы так званаму ўраўненню Рыкаці («Animadversationes in aequationes differentiales secundi gradus», 1724). Займаўся таксама гідрадынамікай і інжынернай дзейнасцю, яго гідрадынамічныя разлікі выкарыстоўваліся для збудавання дамбаў і плацін ў Венецыі.