Жан Баптыст ван Гельмант | |
---|---|
Jan Baptista van Helmont | |
Дата нараджэння | 1577[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 снежня 1644[3][4][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства |
|
Дзеці | Францыск Меркурый ван Хелмант[d][5][6] |
Род дзейнасці | хімік, фізік, урач-пісьменнік, філосаф, фізіёлаг, урач, навуковец, пісьменнік, алхімік |
Навуковая сфера | хімія[7][8], фізіялогія, медыцына[9][7], алхімія[9][7], прыродазнаўчыя навукі[9][7] і філасофія[9] |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Марцін Дэльрыа[d][10] і Adam Haslmayr[d][10] |
Вядомы як | аўтар слоў «газ», «фермент» |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ян Баптыста ван Гельмант нідэрл.: Jan Baptista van Helmont, англ.: Jan Baptist van Helmont; 12 студзеня 1580, Брусель — 30 снежня 1644, Вілвордэ, Бельгія) — галандскі прыродазнавец, адзін з прадстаўнікоў ятрахіміі.
У батаніцы Гельмант упершыню праводзіў эксперыментальныя даследаванні працэсу харчавання раслін, якія сталі асновай для т. зв. воднай тэорыі харчавання раслін. Гельмант лічыў, што ў страваванні вырашальную ролю адыгрывае кіслата страўнікавага соку, і таму прапаноўваў лячыць шчолачамі хваробы, выкліканыя лішкам кіслот у страўніку. Увёў у хімію тэрмін «газ». У шэрагу пытанняў стаяў на пазіцыях алхіміі, лічачы, напрыклад, магчымым ператварэнне невысакародных металаў (ртуці, свінцу і інш.) у золата пры дапамозе філасофскага каменя. Прызнаваў самаадвольнае зараджэнне, што для таго часу было прагрэсіўным. Гельмант прытрымліваўся віталістычных уяўленняў аб тым, што жыццёвыя працэсы нібыта рэгулююцца адмысловымі «духамі жыцця» («археямі»).