Ян Жыжка | |
---|---|
чэшск.: Jan Žižka z Trocnova а Kalicha | |
| |
Дата нараджэння | каля 1360[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 кастрычніка 1424[5][6][…] ці 11 кастрычніка 1424[2] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Гусіты |
Званне | галоўнакамандуючы |
Бітвы/войны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ян Жыжка, Іаан Жышка (каля 1360, Троцнаў — 1424, Пржыбыслаў) — кіраўнік гусітаў, военачальнік, нацыянальны герой Чэхіі.
Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і. Маладосць правёў пры двары Вацлава IV. У 1410 годзе Жыжка ў складзе чэшскіх добраахвотнікаў ваяваў пад сцягамі Ягайлы і Вітаўта супраць Тэўтонскага ордэна (удзел у Грунвальдскай бітве не пацверджаны, але магчымы), затым магчыма ўдзельнічаў у паходах венграў супраць туркаў, магчыма ваяваў на баку англічан ў вайне супраць французаў (або наадварот на баку французаў). Па вяртанні на радзіму Жыжка далучыўся да гусітаў і стаў на чале іх. Ён арганізаваў узброеныя атрады сялян і заснаваў лагер каля замка Табар, ад якога яго партыя атрымала імя табарыты. На чале 4 тыс. чалавек Жыжка разбіў у ліпні 1420 года на гары Віткоў (перад Прагай) 30-тысячнае войска крыжакоў, адпраўленае імператарам Жыгімонтам для захопу горада, у лістападзе ён зноў разбіў імператарскія войскі пры Панкрацэ і авалодаў крэпасцю Вышаград. Страціўшы пры аблозе замка Рабі сваё другое вока, сляпы Жыжка працягваў кіраваць войскам і сам удзельнічаў амаль ва ўсіх бітвах (перавозіўся на вазу). У 1422 годзе ён атрымаў бліскучую перамогу над Жыгімонтам пры Дойчбродзе і ўварваўся ў Маравію і Аўстрыю, спусташаючы ўсё на сваім шляху. Памёр у 1424 годзе ад чумы, пахаваны ў Чаславе. У 1623 годзе паводле загаду імператара магіла Жыжкі была разбураная, а рэшткі яго выкінутыя.