Ян I Запальяі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
венг.: Szapolyai János | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Каранацыя | 11 лістапада 1526 | ||||||
Папярэднік | Петэр Сент-Дзьёрдзьі (Szentgyörgyi Péter) | ||||||
Пераемнік | Перэні Петэр | ||||||
|
|||||||
Каранацыя | 11 лістапада 1526 | ||||||
Папярэднік | Лаяш II | ||||||
Пераемнік | Янаш II Жыгімонт | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
2 лютага 1487
|
||||||
Смерць |
22 ліпеня 1540 (53 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Запальяі[d] | ||||||
Бацька | Іштван Запальяі | ||||||
Маці | Ядвіга Цешынская[d] | ||||||
Жонка | Ізабела Ягелонка | ||||||
Дзеці | Янаш II Запальяі[1] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Аўтограф | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ян Запальяі (венг. Szapolyai János, Zápolya János) — трансільванскі ваявода і князь, а пасля кароль паўднёвай частцы Венгрыі, так званай Асманскай Венгрыі (1527—1540). З’яўляецца апошнім нацыянальным кіраўніком Венгрыі.
Ян Запальяі нарадзіўся ў 1487 г. у мястэчку Спішскі Град (венг. Szepesi vár), сёння ў Славакіі, загінуў у 1540 г. бліз Сазшабешу (венг. Szászsebes), сёння Румынія. Бацька Яна — Іштван Запальяі (1492—1499), быў сярэднестатычным венгерскім дваранінам, а яго маці паходзіла з высакароднай сям’і Хэдвіг.
З 1505 г. быў кіраўніком часткі венгерскага дваранства, якая змагалася за вяртанне караля венгерскага рода і супраць якога-небудзь старонняга ўплыву. У 1511 г. атрымаў тытул трансільванскага ваяводы, асноўнай задачай якога стала — падаўленне сялянскага паўстання пад кіраўніцтвам Д’ёрдзя Дожы. Паўстанцы былі разгромлены ў 1514, лідар паўстання пасля першага катавання — загінуў.
У той час Венгрыя знаходзілася пад валадарствам Людовіка Ягелона, у краіне існавала слабасць кіравальнага класа і хаос. Калі асманскі султан — Сулейман Пышны, напаў на Венгрыю, у 1526, то Ян Запальяі са сваім войскам жадаў прыняць удзел у абароне Венгрыі, але па невядомым прычынам своечасова не паспеў да мястэчка Мохач, дзе адбылася вырашальная бітва паміж венграмі і туркамі, у якой апошнія перамаглі.
Паводле некаторых крыніц, адной з падстаў не своечасовага прыбыцця на поле бітвы, было дрэннае стаўленне да дому Габсбургаў. Ён быў у сталым канфлікце з дзеючым каралём і кіравальнай шляхтай.
5 лістапада 1526 г. у горадзе Секешфехервар Ян Запальяі быў абраны венгерскім каралём. Праз месяц, на іншым паседжанні ў Браціславе, быў абраны другі венгерскі кароль — Фердынанд I. Гэта стварыла сітуацыю ў Венгрыі прыблізную да грамадзянскай вайны. Дваранства змяняла прыхільнасць то ў адзін, то ў другі бок, што цалкам дэстэбілізіравала і вычарпала эканамічную магутнасць Венгрыі. Фердынанда падтрымалі: Чэхія, Германія і іспанскі каралеўскі дом. Ян Запальяі звярнуўся да ўсходу, да туркаў, якія, у сваю чаргу, далі яму ўладу над часткай пераможанай Венгрыі. Такім чынам Ян Запальяі стаў каралём Венгрыі пад пратэктаратам Асманскай імперыі.
У 1540 Ян памірае. Пасля яго смерці, туркі заваявалі Буду, у 1541 г. Венгерская дзяржава стала распадацца на тры часткі Асманскую Венгрыю, Іспанскую і Трансілльванію.