Ян Кшаптоўскі | |
---|---|
Jan Krzeptowski | |
![]() Ян Кшаптоўскі, фатаграфія | |
Род дзейнасці | паэт, музыкант |
Дата нараджэння | 26 студзеня 1809 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 снежня 1894 (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
![]() |
Ян Кшаптоўскі ці Саба́ла, Саба́лік (польск.: Jan Krzeptowski, Sabała, Sabalik, 26 студзеня 1809 года, Касцяліска — 8 снежня 1894 года, Закапанэ, Аўстра-Венгрыя) — польскі паэт, гуральскі пясняр, расказчык і музыкант, горны праваднік. Прозвішча «Кшаптоўскі» Ян узяў сабе ў сталым узросце. Ян, як і многія гуралі таго часу, жыў пад мянушкай «Сабала, Сабалік» і паходзіў з гуральскага роду Гансяніцаў.
Ян Кшаптоўскі нарадзіўся 26 студзеня 1809 года ў вёсцы Касцяліска (сёння ў Малапольскім ваяводстве). У маладосці Ян займаўся браканьерствам. Удзельнічаў у Хахалоўскім паўстанні, за што быў асуджаны аўстрыйскім судом і пэўны час знаходзіўся ў зняволенні. Пакінуўшы паляўнічы промысел, Ян стаў займацца музычнай дзейнасцю і суправаджаў турыстаў у Татрах. Суправаджаў Цітуса Халубінскага ў яго краязнаўчых даследаваннях і дапамагаў мастаку Станіславу Віткевічу у яго падарожжах па гарах. Станіслаў Віткевіч у сваіх сачыненнях называў Яна Кшаптоўскага «Гамерам Татраў».
Апошнія гады свайго жыцця Ян Кшаптоўскі пражываў у Закапанэ ў пансіянаце Ванды Лільпаповай. Ян Кшаптоўскі памёр 8 снежня 1894 года і быў пахаваны на могілкі заслужаных ў Закапанэ.
Са слоў Яна Кшаптоўскага былі запісаны гуральскія казкі, байкі і песні, якія папулярызавалі Станіславаў Віткевіч і Генрых Сянкевіч. Некаторыя сачыненні Яна Кшаптоўскага былі выдадзены асобнымі кнігамі:
![]() |
Ян Кшаптоўскі на Вікісховішчы |
---|