Ян Махульскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 ліпеня 1928[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 лістапада 2008[3][4][…] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Halina Machulska[d] |
Дзеці | Юліуш Махульскі[d] |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | тэатральны рэжысёр, выкладчык універсітэта, тэатральны акцёр, кінаакцёр, тэатральны педагог |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0532701 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ян Генрык Махульскі (польск.: Jan Henryk Machulski; 3 ліпеня 1928, Лодзь — 20 лістапада 2008, Варшава, Польшча) — польскі акцёр тэатра, кіно і тэлебачання, тэатральны рэжысёр і педагог.
У 1954 годзе скончыў Дзяржаўную вышэйшую акцёрскую школу ў Лодзі і ў 1971 годзе — Дзяржаўную вышэйшую тэатральную школу ў Варшаве. Выконваў ролі ў тэатрах Аполе, Любліна, Лодзі і Варшавы. Дэкан аддзялення акцёрскага майстэрства ў лодзінскай кінашколе.
Жонка — актрыса Галіна Махульска, сын — кінарэжысёр Юліуш Махульскі, які даваў яму ролі ва ўсіх сваіх фільмах.
Ён памёр ад сардэчнага прыступу ў Варшаве ва ўзросце 80 год. Пахаваны на Воінскіх могілках Павонзкі ў Варшаве.
На яго пахаванні грала музыка з фільма «Ва-Банк 2» — пахавальны марш і рэгтайм.