Жан-П'ер Норблен дэ ла Гурдэн | |
---|---|
фр.: Jean-Pierre Norblin de La Gourdaine | |
| |
Імя пры нараджэнні | Jean-Pierre Norblin de la Gourdaine |
Дата нараджэння | 15 ліпеня 1745[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 лютага 1830[1][2][…] (84 гады) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Дзеці | Aleksander Jan Konstanty Norblin[d], Louis-Pierre Norblin[d] і Sébastien Norblin[d] |
Род дзейнасці | мастак, карыкатурыст, настаўнік, гравёр, графік, рысавальнік, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Жанр | мастак, графік |
Вучоба | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ян Пётр Норблін (фр.: Jean-Pierre Norblin de la Gourdaine; 15 чэрвеня 1745, Сена і Марна, паводле іншых звестак 1 ліпеня 1745, Шампань[5] — 23 лютага 1830, Парыж) — польскі мастак французскага паходжання; жывапісец, графік, гравёр і карыкатурыст, адзін са стваральнікаў жанравага жывапісу ў Рэчы Паспалітай і адзін з найвыбітнейшых мастакоў эпохі Станіслава Аўгуста.
Бацька мастака Себасцьена Луі Гіём Норблена , віяланчэліста Луі П'ера Мартэна Норблена , польскага бранзаўшчыка Аляксандра Яна Канстанты Норбліна .
Школа значна ўплывала на развіццё жывапісу Рэчы Паспалітай XVIII ст. У ёй вучыліся такія мастакі, як Ян Рустэм і Міхал Плоньскі.
На заказ Чартарыйскіх, Норблін маляваў партрэты, пейзажы і гістарычныя сцэны, але найбольшае значэнне маюць яго замалёўкі жыцця польскіх мястэчак XVIII ст.: вобразы павятовай шляхты, яўрэяў, сялян. Таксама Норблін быў сведкам лёсавызначальных падзей гісторыі Рэчы Паспалітай — Чатырохгадовага Сейма і паўстання 1794 г. Творы пра гэты перыяд — «Павешанне здраднікаў», «Касінеры пад Рацлавіцамі», «Прыняцце Канстытуцыі 3 мая» — маюць вялікае гістарычнае значэнне.