Ян Кішка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Астафій Валовіч | ||||||
Пераемнік | Павел Пац | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 12 чэрвеня 1547[1] | ||||||
Смерць |
9 ліпеня 1592[1][2] (45 гадоў) |
||||||
Род | Кішкі | ||||||
Бацька | Станіслаў Кішка | ||||||
Маці | Ганна з Радзівілаў[d] | ||||||
Жонка | Альжбета з Астрожскіх | ||||||
Дзеці | няма | ||||||
Веравызнанне | Польскія браты[d][1] |
Ян Кішка (1552 — 26 ліпеня 1592) — вялікалітоўскі дзяржаўны і культурны дзеяч.
У пачатку 1560-х вучыўся ў Базелі, Цюрыху, Рыме, Неапалі і Балонні. Па вяртанні на радзіму займаў пасады вялікага крайчага літоўскага (1569—1579), падчашага (1579—1588), старосты жамойцкага (1579—1588), віленскага кашталяна (з 1588). З 1589 староста берасцейскі, быў таксама дзяржаўцам быстрыцкім і цівуном эйрагольскім.
Удзельнік паходаў Стэфана Баторыя супраць Маскоўскай дзяржавы. За свой кошт выставіў 400 коннікаў і 120 чалавек пяхоты.
Валодаў 70 гарадамі і 400 вёскамі, дзе распаўсюджваў арыянства. Заснаваў арыянскую акадэмію ў Іўі, друкарню ў Венгруве на Падляшшы (1570), Лоскую друкарню. Быў аўтарам некалькіх рэлігійных трактатаў.
На арыянскіх сінодах у 1578, 1581 і 1582 гадах выступаў супраць радыкальнай плыні ў арыянскім руху. На сойме Рэчы Паспалітай у 1589 годзе выступіў у абарону верацярпімасці.
Сын віцебскага ваяводы Станіслава Кішкі і Ганны Радзівіл, дачкі літоўскага падчашага Яна Радзівіла. Да 1575 года ажаніўся з Альжбетай Астрожскай (памерла ў 1599), дачкой кіеўскага ваяводы Канстанціна-Васіля Астрожскага, але дзяцей не пакінуў. Альжбета Астрожская пасля смерці Яна Кішкі выйшла замуж за Крыштафа Радзівіла Пяруна.