Ян Тысоўскі | |
---|---|
польск.: Jan Józef Tyssowski | |
Род дзейнасці | палітык |
Дата нараджэння | 8 сакавіка 1811[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 красавіка 1856[1][2] (45 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ян Юзаф Тысоўскі (польск.: Jan Józef Tyssowski; 8 сакавіка 1811, Тарнаў — 5 красавіка 1857, Вашынгтон) — польскі палітычны дзеяч, лідар Кракаўскага паўстання.
Тысоўскі нарадзіўся ў Тарнаве 8 сакавіка 1811 года[5]. У маладосці прымаў удзел у лістападаўскім паўстанні, затым удзельнічаў у падпольных арганізацыях, змагароў за незалежнасць у Галіцыі. 21 лютага 1846 года, пасля пачатку паўстання ў Кракаве, увайшоў[6][7][7] у склад Нацыянальнага ўрада Польшчы, а з 24 лютага па 3 сакавіка быў дыктатарам паўстання. З-за сялянскіх хваляванняў, па ўзгадненні з кракаўскай зямельнай арыстакратыяй, імкнуўся да абмежавання баявых дзеянняў. Пагражаў расійска-аўстрыйскаму войску сялянскім паўстаннем[6][7], адмовіўся ад капітуляцыі ў Кракаве перад аўстрыйскай арміяй, толькі пасля выхаду з горада ён вырашыў правесці з прусакамi перамовы аб умовах капітуляцыі[8]. У рэшце рэшт пайшоў з 1500 жаўнерамі да Прусіі[6][7] і быў інтэрнаваны разам з паўстанцамі ў раёне Новай Беруні[8] на год, пасля чаго атрымаў дазвол на выезд у ЗША. У ЗША арганізаваў Польскае Дэмакратычнае Таварыства ў Амерыцы[6][7]. Памёр 5 красавіка 1857 года ў Вашынгтоне, акруга Калумбія.