Вёска
| ||||||||||||||||||||||
Янаў Падляскі (польск.: Janów Podlaski) — вёска ў Бяльскім павеце Люблінскага ваяводства Польшчы, на рацэ Крыўка. Сядзіба гміны Янаў Падляскі. Насельніцтва 2655 чал. (2008).
Знаходзіцца за 20 км на поўнач ад Бялай Падляскі, за 115 км на паўночны ўсход ад Любліна, каля беларуска-польскай граніцы.
У першыню згадваецца ў XIV стагоддзі як вёска Порхаў[1], якую ў 1423 вялікі князь Вітаўт падараваў Луцкаму кафедральнаму касцёлу[2]. У 1428 годзе Вітаўт заснаваў у Порхаве касцёл. У 1465 годзе біскуп Ян Ласовіч заклаў тут мястэчка, якое атрымала Хэлмскае права і новую назву Янаў у гонар біскупа. Вялікі князь Аляксандр у 1497 годзе выдаў Янаву прывілей на 3 кірмашы.
З 1565/66 года ў Берасцейскім павеце Берасцейскага ваяводства. У XVI ст. Луцкія біскупы мелі ў Янаве сваю рэзідэнцыю, якая размяшчалася ў замку, умацаваным 4 бастыёнамі. Станам на 1575 год у Янаве было больш за 500 будынкаў[2]. У 1648 годзе ў мястэчку адкрылася каталіцкая духоўная семінарыя; існавала драўляная ўніяцкая царква.
У 1735 годзе адбылося асвячэнне мураванага Янаўскага касцёла Найсв. Тройцы. У 1788—1796 гг. у Янаве жыў і памёр Адам Нарушэвіч; тут яго пахавалі. У 1795 годзе ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў Аўстрыі.
З XIX ст. у складзе Расійскай імперыі. 20 кастрычніка 1868 года выйшаў праект гарадскога герба «у зялёным полі залаты серп, па краях шчыта чатыры залатыя трыліснікі».[3]
З 1921 года ў міжваеннай Польскай Рэспубліцы, цэнтр Канстанцінаўскага павета.
На заводзе конегадоўлі ў Янаве Падляскім адбываецца традыцыйны аўкцыён пародзістых коней. 50-ты аўкцыён прайшоў у 2019 годзе, патранат над ім узяў на сябе Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда[4].