Януарый Сухадольскі | |
---|---|
польск.: January Suchodolski | |
| |
Дата нараджэння | 19 верасня 1797 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 сакавіка 1875 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Ян Сухадольскі |
Маці | Тэкля з Даўнаровічаў[d] |
Жонка | Леакадзія Сухадольская[d] |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | баталіст |
Вучоба | |
![]() |
Януар (Ян) Іванавіч Сухадольскі (польск.: January Suchodolski; 19 верасня 1797, Гродна —20 сакавіка 1875) — беларускі жывапісец-баталіст і ваенны дзеяч.
Паходзіў са шляхецкага роду Сухадольскіх герба «Слепаўрон». Сын Яна Сухадольскага і Тэклі з Даўнаровічаў. Брат паэта Райнольда Сухадольскага.
Першыя ўрокі жывапісу браў у польскага мастака А. Брадоўскага. Скончыў Свіслацкую гімназію, Школу ваенных інжынераў у Варшаве, служыў у войску Царства Польскага. Удзельнічаў у руска-іранскай вайне (1826—1828), знаходзіўся пры штабе фельдмаршала І. Паскевіча, на заказ якога стварыў цыкл карцін прысвечаны кампаніі. Удзельнічаў у паўстанні 1830—1831 гадоў, эмігрыраваў, жыў у Рыме. Пасля амністыі вярнуўся на радзіму, дзе жыла сям’я. Па запрашэнні імператара Мікалая I паехаў у Пецярбург, дзе атрымаў заказ на цыкл карцін пра батальныя сцэны руска-французскай вайны 1812 года. Цяпер частка карцін захоўваецца ў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка ў Мінску[1], ў Гомельскім краязнаўчым музеі (творы, зробленыя на заказ фельдмаршала І. Паскевіча).