Яніс Царухіс | |
---|---|
грэч. Γιάννης Τσαρούχης | |
| |
Род дзейнасці | мастак |
Дата нараджэння | 13 студзеня 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 ліпеня 1989 (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Аўтограф | |
Сайт | tsarouchis.gr |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яніс Царухіс (грэч. Γιάννης Τσαρούχης; 13 студзеня 1910, Пірэй — 20 ліпеня 1989, Афіны) — грэчаскі мастак і кінарэжысёр.
Яніс Царухіс нарадзіўся ў 1910 годзе ў Пірэі. У перыяд 1929—1935 гадоў вучыўся ў Афінскай школе вытанчаных мастацтваў, быў студэнтам Фотыяса Контаглу, які пазнаёміў яго з візантыйскай іканаграфіяй. Паралельна таксама вывучаў народную архітэктуру і традыцыі грэчаскага народнага касцюма. Разам з Дзімітрысам Пікіёнісам, Фотыясам Контаглу і Ангелікай Хатзіміхалі ён узначальваў рух за ўвядзенне грэчаскай традыцыі ў жывапісе.
У перыяд 1935—1936 гадоў ён наведаў Стамбул, Парыж і Італію, дзе пазнаёміўся з мастацтвам Рэнесансу і імпрэсіянізму, адкрыў для сябе творы Тэофіласа Хатзіміхаіла, на яго мастацкае ўспрыманне значна паўплывалі такія мастакі, як Анры Маціс і Альберта Джакамеці.
Ён вярнуўся ў Грэцыю ў 1936 годзе і праз два гады стварыў сваю першую персанальную выстаўку ў Афінах. Удзельнічаў у баях італа-грэчаскай вайны ў 1940 годзе. У 1949 годзе ён і іншыя мастакі, у тым ліку Нікас Хатзікірыякас-Гікас, Яніс Мораліс, Нікас Нікалау, Нікас Энганопулас і Панаётыс Тэціс стварылі мастацкі кружок «армас». У 1951 адбыліся выстаўкі прац Царухіса ў Парыжы і Лондане. У 1958 годзе ён удзельнічаў у Венецыянскай біенале. У 1967 годзе ён пераехаў у Парыж.
У 1982 годзе адкрыты Музей Яніса Царухіса, якім стаў дом мастака ў афінскім прыгарадзе Марусі. Дзейнічае таксама Фонд Яніса Царухіса. Мастак памёр у 1989 годзе ў Афінах.