Яўген Жак | |
---|---|
польск.: Eugeniusz Żak | |
| |
Імя пры нараджэнні | Яўген Савельевіч Жак |
Дата нараджэння | 15 снежня 1884[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 студзеня 1926[1][2][…] (41 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
Расійская імперыя Францыя |
Жонка | Hedwig Zach/Jadwiga Zak[d] |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | партрэт |
Вучоба | |
Уплыў | Сімвалізм |
Уплыў на | Парыжская школа |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яўген Савельевіч (Эўгеніуш) Жак (Eugeniusz Żak; 15 снежня 1884, Мінская губерня — 15 студзеня 1926, Парыж) — беларускі, французскі і польскі мастак.
Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і ў в. Магільна Мінскай губерні, цяпер Уздзенскага раёна Мінскай вобласці. Вучыўся спачатку ва Уздзе, затым у павятовай гімназіі ў Нясвіжы. Закончыў гімназю ў Варшаве. З 1901 года ў Францыі, Мюнхене і Італіі, у 1904 годзе вярнуўся ў Парыж.
Удзельнік Восеньскага салона (з 1904 года), Салона незалежных, выставак Нацыянальнага Таварыства вытанчаных мастацтваў. У 1906—1908 гадах здзейсніў паездку ў Брэтань. Удзельнік Таварыства польскіх мастакоў у Францыі. У 1910 годзе яго праца набыта для Люксембургскага музея. У 1911 годзе персанальная выстаўка ў галерэі Druet. З 1912 года прафесар Académie La Palette. У 1913 годзе жэніцца на мастачцы Ядзвізе Кон, якая пасля стане кіраўніком Galerie Žak.
Выстаўляўся ў галерэях Парыжа, Нью-Ёрку, Кёльне і Лондане. У 1914—1916 гадах жыве на поўдні Францыі.
У 1916 годзе прыязджае ў Польшчу, на радзіму яго жонкі, у горад Чэнстахова. Наведвае Варшаву, яго лічаць адным з заснавальнікаў руху мастакоў «RYTM» стылю ар-дэко (Варшава, 1922). У 1922 годзе ён з’яжджае ў Германію, дзе працуе з Kunst und Dekoration. З 1923 года ў Парыжы.
Яго творчасць знаходзілася пад уплывам сімвалізму, лічыцца прадстаўніком неакласіцызму.
Некаторыя малюнкі Зака захоўваюцца ў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка ў Мінску[3].