Яўгенія Маркаўна Альбац | |
---|---|
руск.: Евгения Марковна Альбац | |
Род дзейнасці | палітычны журналіст, радыёвядучы, грамадская дзяячка, пісьменніца, галоўны рэдактар, журналістка, палітолаг, журналіст-расследавальнік, гісторык |
Дата нараджэння | 5 верасня 1958 (66 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | іўдаізм |
Муж | Yaroslav Golovanov[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яўгенія Маркаўна Альбац (нар. 5 верасня 1958, Масква) — расійская палітычная журналістка, палітолаг, грамадская дзяячка і пісьменніца.
У 1986—1992 гадах Альбац працавала аглядальнікам у «Маскоўскіх навінах». З 1995 года супрацоўнічала з газетамі «Известия», «Новая газета» і «Коммерсантъ». З 2004 года па люты 2022 года — вядучая аўтарскай праграмы «Поўны Альбац» на радыёстанцыі «Эхо Москвы», а таксама рэгулярны госць праграмы «Асаблівая думка». З 2009 года — галоўны рэдактар часопіса The New Times.
У 1994—1996 гадах навучалася ў магістратуры факультэта палітычных навук Гарвардскага ўніверсітэта, пасля чаго чытала лекцыі пра палітычную сістэму СССР і Расіі ў шэрагу вядучых універсітэтаў ЗША. У студзені 2004 года Альбац абараніла ў Гарвардскім універсітэце доктарскую дысертацыю па спецыяльнасці «палітычныя навукі». З 2003 года — прафесар кафедры агульнай паліталогіі Вышэйшай школы эканомікі.
Член грамадскай рады Расійскага яўрэйскага кангрэса.