Гайнц Фішэр

Гайнц Фішэр
па-нямецку: Heinz Fischer
Прэзыдэнт Аўстрыі
8 ліпеня 2004 — 8 ліпеня 2016
Прэм’ер-міністар
Папярэднік Томас Клестыль
Наступнік Аляксандар ван дэр Бэлен
Старшыня парлямэнту
5 лістапада 1990 — 20 сьнежня 2002
Папярэднік Рудальф Пёдэр
Наступнік Андрэас Холь
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся9 кастрычніка 1939 (85 гадоў)
Сьцяг Аўстрыі Грац
ПартыяСацыял-дэмакратычная партыя Аўстрыі (да 2004)
Адукацыя
Сужэнец Маргіт Фішэр
Дзеці 2
Бацька Рудольф Фішэр[d]
Маці Emma Maria Fischer[d]
Узнагароды
Сайт heinzfischer.at

Гайнц Фі́шэр (па-нямецку: Heinz Fischer; нар. 9 кастрычніка 1938, Грац, Трэці Райх) — аўстрыйскі палітык і прэзыдэнт гэтай краіны (2004—2016). Жанаты з 1968 году, мае двух дзяцей, захапляецца альпінізмам.

Атрымаў юрыдычную адукацыю ў Венскім унівэрсытэце, з 1993 году стаў прафэсарам палітычных навук Інсбруцкага ўнівэрсытэту.

Зьяўляўся актывістам аўстрыйскай Сацыял-дэмакратычнай партыі. У 1971 годзе стаў дэпутатам аўстрыйскага парлямэнту (Nationalrat), з 1990 да 2002 году быў сьпікерам (потым зноў быў абраны на сьпікера з 2002 да 2004 г.г.). З 1983 да 1987 году быў аўстрыйскім міністрам навукі.

25 красавіка 2004 году быў абраны прэзыдэнтам Аўстрыі (атрымаў 52,41% галасоў выбарнікаў). Афіцыйна ўтрымаў пасаду прэзыдэнта 8 ліпеня 2004 году.

  1. ^ а б в Dr. Heinz Fischer (аўстр.)Österreichisches Parlament, 2004.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]