Грэм Грын

Грэм Грын
па-ангельску: Graham Greene
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Гэнры Грэм Грын
Henry Graham Greene
Нарадзіўся 2 кастрычніка 1904
Бэркхэмстэд, графства Хартфардшыр, Ангельшчына
Памёр 3 красавіка 1991
Вэвэ, Швайцарыя
Пахаваны
Бацькі Чарльз Генры Грын[d][2]
Мэрыён Рэйманд Грын[d][2]
Сужэнец Віўен Грын[d][1][2]
Дзеці [Lucy] Caroline Greene[d][2] і Francis Greene[d][2]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, драматург, журналіст
Гады творчасьці 1925—1991
Жанр навэля, кароткі аповед, п’еса
Мова ангельская мова[3][4]
Значныя творы «Канец аднаго рамана»
Прэміі Ерусалімская прэмія (1981)
Узнагароды
Асабістая старонка (анг.)

Грэм Грын (па-ангельску: Graham Greene; 2 кастрычніка 1904 — 3 красавіка 1991) — ангельскі пісьменьнік, драматург і літаратурны крытык. Яго работы — гэта дасьледаваньне маральных і палітычных праблем сучаснага сьвету.

Магіла ў Вэвэ, Швайцарыя

Грэм Грын нарадзіўся ў сям’і дырэктара прывілеяванай школы Чарлза Грына й Марыён Рэйманд Грын, старэйшай кузіны Робэрта Льюіса Стывэнсана. У сям’і быў чацьвертым з шасьці дзяцей. Грэм вучыўся ў бэркхэмстэдзкай школе. Там жа сталыя насьмешкі аднаклясьнікаў прывялі Грына да некалькіх спробаў самагубства і ў выніку вымусілі кінуць школу. Далей ён вучыўся ў каледжы Баліёл у Оксфардзе. Грэм Грын меў прыродны дарунак да пісьменьніцтва, і за тры гады ў Баліёле ён апублікаваў больш за 60 паэм, аповедаў і нарысаў, большасьць зь якіх выйшлі ў студэнцкім часопісе «Оксфард Аутлук» і ў «Вэстмінстэрскай штотыднёвай газэце». У 1926 году ён зьвяртаецца ў каталіцтва, тлумачачы гэта так: «Я павінен быў знайсьці рэлігію, супамерную з маімі грахамі». Калі крытыкі прыняліся дасьледаваць пытаньні веры ў яго кнігах, Грын выяўляў незадаволенасьць, кажучы, што ненавідзіць выраз «каталіцкі пісьменьнік».

З 1926 году новае месца жыцьця Грына — Лёндан. З 1926—1930 гадоў працуе літаратурным рэдактарам і кінакрытыкам ў лёнданскай «Таймз», потым у «Спэктэйтары» да 1940 году. У 1927 годзе ён мае шлюб зь Віўен Дэйрэл-Браўнінг. Нягледзячы на чатыры дзіцячыя кнігі, Грын ня быў добрым сем’янінам. Пасьля распаду шлюбу ў яго было некалькі захапленьняў, сярод якіх у 1950 г. швэдзкая акторка Аніта Б’ёрк. Палюбоўніцы Грына часьцей былі замужнімі іншаземкамі. У 1938 Грын распачаў адносіны з Дораці Гловэр, тэатральнай касьцюмэркай, яны былі моцна захоплены адно адным да канца 40-х. Яна пачынала кар’еру як кніжны ілюстратар пад імем Дораці Крэйгі й пісала дзіцячыя кнігі, сярод якіх «Нікі, негр і пірат» (1960).

Беларускія пераклады

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раманы «Стамбульскі экспрэс», «Хто прайграе, бярэ ўсё», «Доктар Фішар з Жэневы» пераклаў на беларускую Вадзім Небышынец.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]