Карл Чэрні | |
па-нямецку: Carl Czerny | |
![]() | |
Нарадзіўся | 21 лютага 1791[1][2] |
---|---|
Памёр | 15 ліпеня 1857[6][4][7][…] (66 гадоў) |
Пахаваны | |
Жанр | клясычная музыка |
Карл Чэ́рні (па-нямецку: Carl Czerny, 21 лютага 1791, Вена — 15 ліпеня 1857, Вена) — аўстрыйскі піяніст і кампазытар чэскага паходжаньня; лічыўся ў Вене адным зь лепшых выкладчыкаў ігры на фартэпіяна. Знакаміты стварэньнем вялікае колькасьці этудаў для фартэпіяна.
Сярод яго вучняў былі Леапольд дэ Мээр і Фэрэнц Ліст. Чэрні напісаў больш за 800 твораў для фартэпіяна; зь іх сусьветнай вядомасьцю карыстаюцца яго этуды. Яму належыць таксама кніга: «Umriss der ganzen Musikgeschichte» (Майнц).