Мілан Руфус | |
Milan Rúfus | |
Бюст Мілана Руфуса працы скульптара Тэадора Баніка (2005) | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 10 сьнежня 1928 Заважна Поруба, Славаччына |
Памёр | 11 студзеня 2009 Браціслава, Славаччына |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, літаратуразнаўца, перакладнік, эсэіст |
Мова | славацкая |
Узнагароды | |
Мі́лан Ру́фус (па-славацку: Milan Rúfus; 10 сьнежня 1928, Заважна Поруба — 11 студзеня 2009, Браціслава) — славацкі паэт, літаратуразнаўца, перакладнік і эсэіст. Ёсьць адным з найвыбітнейшых творцаў славацкай літаратуры, аднавіцелем народнай грамадзянскай паэзіі.
Мілан нарадзіўся ў сям’і муляра, навучаўся ў мясцовай школе, пасьля ў гімназіі ў Ліптаўскім Мікулашы, якую скончыў у 1948. У 1948—1952 вывучаў славацкую культуру(sk) і гісторыю на гуманітарным факультэце унівэрсытэту Коменскага ў Браціславе. Па сканчэньні вну застаўся ў ім выкладаць гісторыю славацкай і чэскай літаратуры. У 1971—1972 навучальным року выкладаў славацкую мову і літаратуру ва ўнівэрсытэтце Instituto Universitario ў Нэапалі. Ад 1990 — на пэнсіі, жыў у Браціславе.
Першыя вершы апублікаваў у часопісах «Prameň», «Nový rod», «Mladá tvorba» і «Borba». Дэбютны зборнік вершаў «Až dozrieme» адзначыў выразны зрух сучаснага разуменьня паэзіі. У ягонай творчасьці вялікі ўплыў сымбалізму, прысутнічае выразны сацыяльны пасыл і натхненьне творчасьцю фатографа Марціна Марцінчака. Натхняўся Мілан Руфус і народнай славацкай творчасьцю, і творамі шматлікіх славацкіх мастакоў. Акрамя твораў для дарослых, пісаў таксама й дзіцячыя кнігі.
Выступаў як паэт з аўтаномным поглядам на жыцьцёвыя і маральныя каштоўнасьці каханьня, на любоў, праўду, прыгажосьць, пакуты і трагедыю чалавека і сьвету другой паловы XX стагодзьдзя.
Акрамя ўласных твораў, пераклаў таксама «Простанародныя славацкія аповесьці» Добшынскага, творы з нарвэскай, гішпанскай, расейскай і чэскай моваў. Ягоныя творы перакладзеныя на ангельскую, баўгарскую, вугорскую, італійскую, нарвэскую, нямецкую, польскую, расейскую, францускую, цыганскую, чэскую й іншыя мовы.
У гонар паэта названая малая плянэта (33158) Руфус, якую адкрылі Леаш Корнаш і Пэтар Колены з Астранамічнае і геафізычнае абсэрваторыі факультэту матэматыкі, фізыкі й інфарматыкі ўнівэрсытэту Коменскага ў Модры 26 лютага 1998[4][5].
У 1993 Славацкае тэлебачаньне зьняла дакумэнтальны фільм «Профілі — Мілан Руфус» (рэжысэр Фэдар Бартка).
Верш «Воз зь сенам» пераклаў Пятрусь Макаль[6].
Гэтая старонка патрабуе перакладу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яе. (дапамога) |
Славацкі Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы гэтага артыкула: |