Трэйнчэ Кээвэр | |
Дата нараджэньня | 10 студзеня 1616 або 16 студзеня 1616 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 22 ліпеня 1633 (17 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | рак |
Месца пахаваньня | |
Трэйнчэ Кээвэр (па-нідэрляндзку: Trijntje Cornelisdochter Keever, па мянушцы Вялізная Дзяўчына, па-нідэрляндзку: De Groote Meid; 10 альбо 16 красавіка 1616 году ў Эдаме, Нідэрлянды — 22 ліпеня 1633) — дзяўчына, якая лічыцца найвышэйшай у гісторыі асобай жаночага полу: яе рост быў 254 см.
Трэйнчэ Кээвэр была дачкою галяндзкага капітана Карнэліса Кээвэра і яго прыслужніцы (зь якою ён ажаніўся 24 траўня 1605) Ганны Поўэлс. Бацькі бралі з сабою Трэйнчэ на розныя фэсты ды карнавалы, каб зарабіць на ёй грошы. Калі дзяўчынцы было 9 год, яе наведала каралеўская сям’я з Багеміі ў складзе Фрыдрыха V Пфальцкага, яго жонкі Лізаветы Ст’юарт ды прынцэсы Амаліі Зольмс-Браўнфэльскай. У той момант рост Трэйнчэ дасягнуў ужо 200 см, і яна была «9-гадоваю дзяўчынкай, вышэйшай за любога чалавека ў Эўропе»[1].
Трэйнчэ Кээвэр памерла ад раку у 17-гадовым веку.
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|