Фабрыкацыя супраць труса Роджэра

Фабрыкацыя супраць труса Роджэра
па-ангельску: Who Framed Roger Rabbit
Жанр нэануар[d], сяброўскі фільм[d], мешаніна[d], фэнтэзійны фільм[d], мультфільм з жывымі акторамі[d] і кінакамэдыя
Рэжысэр
Сцэнарыст
Заснаваны на Who Censored Roger Rabbit?[d]
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Артур Шміт[d][3]
Вытворчасьць Amblin Entertainment[d], Touchstone Pictures[d], Walt Disney Animation Studios[d] і Silver Screen Partners[d]
Распаўсюд Walt Disney Studios Motion Pictures[d] і Дыснэй+[d]
Дата выхаду 22 чэрвеня 1988, 2 сьнежня 1988[6], 27 кастрычніка 1988[7] і 1988
Працягласьць 100 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Бюджэт 70 000 000 $[9]
Прыбытак 329 803 958 $[10]
Старонка на IMDb

«Фабрыка́цыя су́праць труса́ Ро́джэра» (па-ангельску: Who Framed Roger Rabbit) — амэрыканскі камэдыйны фільм з элемэнтамі анімацыі 1988 году рэжысэра Робэрта Зэмэкіса. Прадусарамі фільму выступілі Фрэнк Маршал і Робэрт Ўотс, аўтарамі сцэнару сталі Джэфры Прайс і Пітэр С. Сыман. Фільм часткова заснаваны на рамане 1981 году «Хто адцэнзураваў труса Роджэра?» Гэры Ўулфа. У фільме здымаюцца Боб Госкінз, Крыстафэр Лойд, Чарлз Флэйшэр, Стабі Кэй і Джаана Кэсыдзі. Гісторыя распавядае пра выпадак у Галіўудзе 1947 году, дзе героі-мульты і людзі суіснуюць разам. Аповяд вядзецца пра Эдзі Валіянта, прыватнага сьледчага, які павінен апраўдаць труса Роджэра, мульта, якога абвінавацілі ў забойстве заможнага прадпрымальніка.

У 1947 годзе ў Лос-Анджэлесе мульты здымаюцца ў мультфільмах як у звычайных фільмах. Яны рэгулярна ўзаемадзейнічаюць з рэальнымі людзьмі і жывёламі і маюць уласны горад Мульттаўн. Прыватны дэтэктыў Эдзі Валіянт (Боб Госкінз) і ягоны брат Тэдзі калісьці цесна супрацоўнічалі з мультамі, расьсьледуючы некалькі рэзанансавых справаў, але пасьля таго, як Тэдзі быў забіты мультамі, Эдзі стаў пакутваць на алькагалізм, страціўшы пачуцьцё гумару і паабяцаўшы больш ніколі не працаваць на мультоў.

Р. К. Марун (Элан Тылвэрн), кіраўнік студыі мультфільмаў Maroon, занепакоены нядаўнімі дрэннымі выступамі адной з самых выбітных ягоных зорак, труса Роджэра. Марун наймае Эдзі дзеля расьсьледаваньня чутак аб прывабным жыцьці жонцы Роджэра Джэсыцы, якая мае рамантычныя стасункі з прадпрымальнікам Марвінам Акмэ (Стабі Кэй), уладальнікам карпарацыі Acme Corporation і горадам Мульттаўн. Паглядзеўшы выступ Джэсыкі ў начным клюбе, Эдзі таемна фатаграфуе яе і Акмэ, як яны гуляюць у ладачкі ў ейнай грымёрцы. Гэтыя фатаздымкі трапляюць да Роджэра, і ён са злосьцю заяўляе, што яны з жонкай будуць у выніку шчасьлівыя, і ён уцякае.

На наступную раніцу Акмэ знойдзены мёртвым на сваёй фабрыцы, і доказкі паказваюць на Роджэра. Падчас расьсьледаваньня Эдзі сустракаецца з судзьдзём Думам (Крыстафэр Лойд), злавесным прадстаўніком вышэйшага суду Мульттаўна, які стварыў хімічнае рэчыва, здольнае забіць мультоў. Пазьней Эдзі натыкаецца на калегу Роджэра мульта малечу Гэрмана, які лічыць Роджэра невінаватым, а зьніклы тэстамэнт Акмэ, якая дасьць мультам правы ўласнасьці на іхны горад, можа стаць ключом да разьвязваньня ягонага забойства. У сваім кабінеце Эдзі знаходзіць Роджэра, які просіць яго дапамагчы яму. Эдзі неахвотна хавае Роджэра ў мясцовым бары, дзе працуе ягоная сяброўка Далорэс. Джэсыка прыходзіць да Эдзі і кажа, што Марун прымусіў яе да сувязі з Акмэ, каб мог бы шантажаваць Акмэ.

Дум і ягоныя памагатыя выяўляюць Роджэра, але трус і Эдзі здолелі ўратавацца разам з Бэні, антрапаморфным таксі-мультом. Яны хаваюцца ў кінатэатры, дзе Эдзі кажа Роджэру, што невядомы забіў Тэдзі, калі яны ўдваёх расьсьледавалі рабаваньне банка. Калі яны сыходзяць з Далорэс (Джаана Кэсыдзі), Эдзі бачыць кінакроніку, у якой падрабязна паведамляецца пра продаж Maroon Cartoons Cloverleaf, загадкавай карпарацыі, якая набыла гарадзкую тралейбусную сетку незадоўга да забойства Акмэ. Эдзі ідзе ў студыю дапытваць Маруна, пакідаючы Роджэра на вуліцы, каб той ахоўваў яго звонку, аднак Джэсыка закідвае Роджэра ў багажнік Эдзінава самаходу. Марун кажа Эдзі, што ён шантажаваў Акмэ, каб той выставіў на продаж сваю кампаніі, даючы магчымасьць Маруну прадаць і сваю студыю. У працэсе допыту Маруна забівае невядомы нападнік за вакном. Эдзі падбягае да акна і заўважае, як Джэсыка ўцякае па вуліцы, мяркуючы, што яна ёсьць вінаватай, ён едзе за ёй у Мульттаўн. Пасьля таго, як ён схапіў яе, Джэсыка раскрывае, што Дум забіў Акмэ і Маруна, і што Акмэ аддаў ёй свой тэстамэнт на захоўваньне, але яно аказалася пустым. Дум і памагатыя захопліваюць яе і Эдзі.

Фільм атрымаў шырокае ўхваленьне крытыкаў, трапіўшы ў сьпіс найлепшых камэдыйных фільмаў ўсіх часоў на думку часопісу Business Insider. Агрэгатар аглядаў Rotten Tomatoes даў фільму рэйтынг ухваленьня 97% на аснове 65 аглядаў і сярэдні рэйтынг 8,43/10. На думку крытыкаў «Фабрыкацыя супраць труса Роджэра» ёсьць інавацыйным забаўляльным фільмам, які здолеў наватарскі спалучыць фільм з анімацыяй, распавядаючы кранальную і арыгінальную гісторыю. Агрэгатар Metacritic даў фільму сярэднеўзважаных 83 балаў з 100 магчымых на аснове 15 аглядаў, што паказвае агульнае ўхваленьне. Аўдыторыя, апытаная CinemaScore, паставіла фільму сярэдні бал А паводле шкалы ад А+ да F[11].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]