Google Public DNS — бескаштоўны DNS-сэрвіс, абвешчаны 3 сьнежня 2009 году,[1] як частка спробы Google паскорыць Сеціва.[2][3]
Сэрвіс дагэтуль зьяўляецца экспэрымэнтальным. У ім выкарыстоўваюцца не распаўюджаныя прылады, як, напрыклад, BIND, а ўласныя разробкі. Пакуль існуе абмежаваная рэалізацыя пратаколу IPv6, які падпарадкоўваецца стандартам DNS, распрацаваным IETF.[4]. Дзеля лепшае прадукцыйнасьці і бясьпекі, падчас выкарыстаньня на сэрвэрах захоўваецца толькі IP-адрас (выдаляецца праз 24 гадзіны), дадзеныя аб правайдэры і дадзеныя пра месцазнаходжаньне (захоўваецца назаўжды).[5][6][7]
Дзякуючы мэтадам маршрутызацыі, кожны запыт будзе апрацаваны сэрвэрам, які больш даступны (у тым ліку, але не заўсёды, найбліжэйшы) для карыстальніка. Для гэтага ёсьць два агульныя сэрвэры:[8]
Гэта — накід артыкула пра сеціва. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |