Guano Apes | |
![]() | |
Гады | 1994—2005, 2009-зараз |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Нямеччына |
Мова | ангельская |
Жанр | альтэрнатыўны рок, ню-мэтал |
Выдавец | GUN/Supersonic Records |
Зьвязаныя праекты | Tamoto IO |
Удзельнікі | Дэніс Пошвата Генінг Румэнап Сандра Насіч Штэфан Удэ |
www.guanoapes.org |
Guano Apes — альтэрнатыўны гурт, заснаваны ў Гётынгене ў 1994 годзе.
Гурт Guano Apes быў заснаваны ў 1994 у Гётынгенe, Нямеччына, гітарыстам Генінгам Румэнапам, басыстам Штэфанам Удэ і бубначом Дэнісам Пошватам. Вакалістка Сандра Насіч далучылася да гурту пазьней у тым жа годзе. Першае прызнаньне каманада атрымала ў 1996 годзе пасьля перамогі ў спаборніцтве мясцовых гуртоў зь іх песьняй «Open Your Eyes». Песьня сталася першым і самым пасьпяховым самотнікам, пасьля якога ў 1997 годзе выйшаў дэбютны альбом Proud Like a God. «Open Your Eyes» таксама зьяўляецца ў фільме «Пяцьдзясят» (1999).
У 2000 Guano Apes выдалі другі паўнавартасны альбом Don't Give Me Names. Самотнікі «Big in Japan» (кавэр Alphaville) і «No Speech» атрымалі вялікую ратацыю і альбом стаўся залатым у Нямеччыне. Walking on a Thin Line выйшаў у 2003. Пасьля выхаду складанкі найлепшых песень Planet of the Apes і фінальнага туру ў лютым 2005 гурт спыніў сваю дзейнасьць.
Пасьля распаду гурта была выдадзеная складанка дэма-запісаў Lost (T)apes.
Дэніс Пошвата працягнуў працу ў сваім новым гурце, Tamoto, дзе ён грае на гітары (і бубнах на альбому) і сьпявае разам з Маркусам Гамбалам. Штэфан Удэ таксама ўдзельнічаў у запісе дэбютнага альбома гэтага гурта. Сандра Насіч выдала ў 2007 годзе свой сольны альбом The Signal.
У 2006 годзе Румэнап, Удэ і Пошвата стварылі новы гурт пад назвай IO разам з амэрыканскім сьпеваком Чарльзам Сімансам. У 2008 годзе гурт выдаў дэбютны альбом For the Masses.
У 2009 годзе гурт Guano Apes сабраўся зноў. 19 траўня 2015 года адбыўся выступ у Менску.