Korn | |
KoЯn на MTV Asia, 2006 | |
Інфармацыя | |
---|---|
Гады | 1993 — нашы дні |
Адкуль | Бэйкерсьфілд, Каліфорнія, ЗША |
Мова | ангельская |
Жанр(ы) | ню-мэтал, альтэрнатыўны мэтал |
Выдавец | Immortal Records/Epic Records EMI/Virgin Records |
Зьвязаныя праекты | Jonathan Davis and the SFA, Fear and the Nervous System, StillWell, Fieldy's Dreams, Head |
Удзельнікі | Джонатан Дэвіс, Джэймс Шафэр, Браян Ўэлч, Рэджынальд Арвізу, Ray Luzier |
Былыя ўдзельнікі | Дэйвід Сыльвэрыя |
www.korn.com |
Korn (часам пішуць як «KoRn» або «KoЯn», паўтараючы лягатып гурта) — музычны калектыў у стылі ню-мэтал, заснаваны ў Бэйкерсьфілдзе, Каліфорнія, ЗША.
Першапачатковая назва была LAPD (Love And Peace Dude), пад ёю калектыў выступаў яшчэ безь сьпевака Джонатана Дэвіса. Пазьней назва была зьмененая на «Creep». У 1993 г. да гурту далучыўся Джонатан Дэвіс, і назва была зьмененая на «Korn» (ад зьмененага ангельскага Corn — «зярня»). У кастрычніку 1994 г. на Epic/Immortal Records выйшаў іх дэбютны альбом — Korn.
Korn лічацца першапачынальнікамі хвалі ню-мэтал-музыкі другое паловы 1990-х і пачатку 2000-х гадоў; яны спрыялі паўставаньню такіх музычных гуртоў, як Limp Bizkit і Deftones.
Спэцыфічная манэра сьпеву Дж. Дэвіса — завываньні, рык, стогны — і тэксты ягоных песень інсьпіраваныя тым, што ў дзіцячым веку ён быў зґвалтаваны. Музыка Korn — гэта сумесь мэталу і гіп-гопу, з сынтэтычна апрацаваным гукам разладжаных сяміструнных гітараў, барабанаў, глыбокага басу і ды-джэйскімі ўстаўкамі.
Гурт меў і мае вялікую папулярнасьць у сваіх колах, меў супольныя музычныя праекты зь некаторымі гіп-гоп-выканаўцамі як Ice Cube і Nas. На дзесяцігодзьдзе гурту выйшаў альбом лепшых песень Korn зь двума кавэрамі: гіта гурту Cameo, «Word Up» і трох частак знакамітых Pink Floyd'авых «Another Brick in the Wall».
Гурт працягвае разьвівацца і экспэрымэнтаваць з новымі гукамі і прыёмамі, у тым ліку з традыцыйна нетыповымі для музыкі Korn гітарных солаў. Гурт скончыў свой кантракт з Sony Records і плянуе выпушчаць свае будучыя альбомы самастойна, робячыся першым такім прэцэдэнтам сярод зорак альтэрнатыўнае музыкі.
22 лютага 2005 году гітарыст Браян Ўэлч пакінуў гурт па рэлігійных і маральных матывах. Музыка стаўся вельмі рэлігійным, прыняў хрост у водах ракі Ярдану. Гэта была першая зьмена складу гурту.
У 2006 годзе Джонатан Дэвіс высьветліў, што ў яго сур’ёзнае захворваньне крыві, прыйшлося нават адмяніць некалькі канцэртаў. Напачатку сьнежня адзін з заснавальнікаў гурту Дэйвід Сыльвэрыя заявіў пра свой сыход с гурту.
З альбому KoЯn
З альбому Life Is Peachy
З альбому Follow The Leader
З альбому Issues
З альбому Untouchables
З альбому Take A Look In The Mirror
З альбому Greatest Hits, Volume 1