Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
F-117 Nighthawk | |
---|---|
Павозка (экіпаж), чал.: | 1 |
Краіна-вытворца: | ЗША |
Гісторыя: | |
Гісторыя вытворчасьці: | |
Першы палёт: | 18 чэрвеня 1981 г. |
Вытворца: | Lockheed Martin |
Памеры: | |
даўжыня, м: | 20,08 |
Размах крылаў, м: | 13,2 |
Вышыня, м: | 3,78 |
Плошча крылаў, м²: | 73 |
Маса: | |
Пусты, кг: | 13 380 |
Нармалёвая, кг: | 21 150 |
Максымальная, кг: | 23 815 |
Рухавікі: | |
Рухавікі: | 2 × General Electric F404-F1D2 (турбарэактыўны двухконтурны) |
Цяга, кгс: | 2 × 4850 кгс |
Характарыстыкі: | |
Макс. хуткасьць, км/г: | 993 км/г (0,91 М) |
Баявы радыюс, км: | 860 км |
Далёкасьць палёту, км: | 1720 км |
Практычная столь, м: | 13 700 м |
Узбраеньне: |
Lockheed F-117 Nighthawk («Начны ястраб») — амэрыканскі аднамесны рэактыўны тактычны малапрыкметны ўдарны самалёт кампаніі «Lockheed Martin». Асноўнае прызначэньне — скрытнае пранікненьне праз сыстэму СПА ворага і атака стратэгічных аб’ектаў. Самалёт стаў першым сэрыйным узорам на якім пасьпяхова была выкарыстаны стэлс-тэхналёгіі.
Першы палёт адбыўся 18 чэрвеня 1981 году. За час эксплюатацыі было выраблена 64 адзінкі. У сярэдзіне 2008 году самалёты гэтага тыпу былі зьнятыя з узбраеньня.
У папулярнай культуры (кіно, кампутарныя гульні і інш.) склаўся стэрэатып на аснове выявы «зьнішчальніка Стэлс» (Stealth Fighter), але F-117 зьяўляецца тактычным ударным самалётам (бамбавіком/штурмавіком) і ніколі не прызначаўся для выкананьня зьнішчальных задачаў. Аналягічная сытуацыя мела месца з тактычным/стратэгічным бамбавіком F-111, якія таксама насіў «зьнішчальнае» пазначэньне (індэкс F у пазначэньні).
Афіцыйная назва F-117 у ВПС ЗША — «Найт Хок» (Night Hawk — ангел. Начны Каршак), хоць сустракаецца і злучанае напісаньне «Nighthawk». Паводле сыстэмы пазначэньняў авіятэхнікі ва ўзброеных сілах ЗША, літара F прысвойваецца зьнішчальнікам. Чыньнік таго, чаму «Nighthawk» быў клясыфікаваны як зьнішчальнік і складаўся на ўзбраеньні зьнішчальных эскадрыльляў, застаецца невядомым.
Канструкцыя самалёта зроблена з улікам стэлс-тэхналёгіі. Сам самалёт пабудаваны па аэрадынамічнай схеме «лятучае крыло» з V-вобразным апярэньнем. Зусім не характэрнае для дагукавых самалётаў крыло вялікай стралавіднасьці (67,5°) з вострым пярэднім беражком, акрэсьлены прамымі лініямі профіль крыла, кантаваны фюзеляж, утвораны плоскімі трапэцыяльнымі і трохкутнымі панэлямі разьмешчаны такім чынам, каб адлюстроўваць электрамагнітныя хвалі ў бок ад РЛС суперніка. Такая форма самалёта, пабудаванага па канцэпцыі «плоскасцяў-адбівальнікаў», атрымала назву «фасеткавай» (ад франц. facette — грань).
Разьмешчаныя над крылом абапал фюзеляжа плоскія паветразаборнікі маюць падоўжныя перагародкі з радыёпаглынальных матэрыялаў. Частка струменя халоднага паветра адлучаецца на ўваходзе ў паветразаборнікі і, абыходзячы рухавікі, трапляе ў экрануемыя крылом плоскія соплы, якія маюць памеры 165 х 25 см, ніжнія панэлі якіх пакрыты цеплапаглынальнымі керамічнымі пліткамі, што значна зьмяншае ІЧ-прыкметнасьць самалёта.
Контуры шчылін, якія ўтвараюцца ў месцах злучэньня ліхтара кабіны зь фюзеляжам, створкі адсекаў шасі і ўзбраеньня маюць пілападобную форму, што таксама забясьпечвае эфэктыўнае расьсейваньне электрамагнітнай энэргіі і прадухіляе яе прамое адлюстраваньне ў кірунку прыёмаперадаючай антэны РЛС суперніка.
У канструкцыі самалёта шырока ўжыты палімэрныя кампазыцыйныя матэрыялы і радыёпаглынальныя матэрыялы і пакрыцьці. У канструкцыі плянэра на мэталічныя сплавы даводзіцца толькі 10 адсоткаў масы. У выніку гэтых мер, эфэктыўная паверхня расьсейваньня самалёта пры апрамяненьні яго лакатарам сьпераду была зьніжана, па некаторых дадзеных, да 0,025 м², што ў некалькі дзясяткаў разоў менш, чым ЭПР звычайных самалётаў падобных памераў.
Кантаваная форма фюзеляжа і незвычайны профіль крыла значна пагаршаюць аэрадынамічныя характарыстыкі самалёта. Падчас праектаваньня быў дасягнуты кампраміс, пры якім патрабаваньні малой радыёлакацыйнай прыкметнасьці ўзялі верх над патрабаваньнямі аэрадынамікі — аэрадынамічная якасьць самалёта роўна 4 (гэта трохі лепш, чым у арбітальных Спейс шатлаў), у выніку гэта адбілася на немагчымасьці палётаў на звышгукавой хуткасьці, абмяжоўваньні радыюса дзеяньня, памяншэньні баявой нагрузкі і манэўранасьці.
Самалёт кіруецца пры дапамозе ЭДСК з чатырохкратным рэзэрваваньнем каналаў кіраваньня. Паколькі F-117 нестабільны па тангажу і гойсаньню (у першую чаргу з-за ня вельмі добрай аэрадынамічнай формы), выкарыстоўваецца аўтаматычная сыстэма забесьпячэньня ўстойлівасьці. З 1991 году ў дадатак да яе ўсталёўваўся аўтамат цягі.
На самалёце не ўсталявана РЛС. За выключэньнем лазэра падсьвятленьня мэты, усе сыстэмы прыцэльваньня і навігацыі пасіўныя. Для навядзеньня выкарыстоўваецца сыстэма ІЧ-камэр, для навігацыі — інэрцыяльная сыстэма і прымач сыстэмы спадарожнікавай навігацыі. Актыўных сыстэм РЭБ няма.
Самалёт ня мае вонкавых падвесак, усё ўзбраеньне зьмесцавана ў адсеку ўзбраеньня ўсярэдзіне фюзеляжа. Адсек узбраеньня — двухсэкцыйны, даўжынёй 4,7 м і шырынёй 1,75 м, з сыстэмай высоўваючыхся бэлечных трымальнікаў. Тыпавое ўзбраеньне — дзьве кіраваныя авіяцыйныя бомбы GBU-10 ці GBU-27 калібрам 907 кг. Магчымая ўсталёўка ракет AGM-88 HARM, AGM-65 Maverick, атамных бомбаў B-61 ці B-83 (па дзьве), бомбы GBU-15 ці кантэйнэра BLU-9 для суббоепрыпасаў. На бэльку магчымая ўсталёўка рэйкавых накіравальных для AIM-9 «Sidewinder».
Факт існаваньня самалёта F-117 упершыню быў афіцыйна прызнаны 10 лістапада 1988 году, калі Пэнтагон выпусьціў прэс-рэліз з апісаньнем гісторыі стварэньня самалёта і апублікаваў адну рэтушаваную фатаграфію. Першы публічны паказ дзьвюх F-117 адбыўся 21 красавіка 1990 году. У 1991 годзе пасьля вайны ў Пэрсыдзкім заліве Nighthawk быў прадэманстраваны на Парыскім авіясалёне.
Спачатку ўсе F-117 знаходзіліся на ўзбраеньні 4450-й тактычнай групы (авіябаза Тонапа, Нэвада). У 1989 годзе група ўвайшла ў склад 37-га тактычнага зьнішчальнага крыла. У 1992 годзе ўсе самалёты былі пераведзены на авіябазу Холомэн ва ў 49-е зьнішчальнае крыло. Яны складаліся на ўзбраеньні трох эскадрыльляў: двух баявых (8-я зьнішчальная «Чорная авечка», 9-я зьнішчальная «Лятучыя рыцары») і адной навучальнай (7-я эскадрыльля баявой падрыхтоўкі «Крыклівыя дэманы»).
У пачатку 1990-х гадоў, Lockheed прапанаваў мадэрнізаваны варыянт — F-117 Seahawk, палепшаная вэрсія F-117 для выкарыстаньня на флёце як альтэрнатыву адмененай праграме A/F-X.
Новы самалёт адрозьніваўся б ад наземнага F-117 меншай стрэлаватасьцю крылаў і новай формай хваста. N-мадыфікацыя павінна была таксама быць з новымі рухавікамі General Electric F414 turbofans замест старых General Electric F404s.
У спробах падняць зацікаўленасьць, Lockheed прапанаваў наземны варыянт F-117N. Гэты варыянт (названы F-117B) быў прапанаваны ВПС ЗША і ВВС Вялікабрытаніі, але ніводзін F-117N ці F-117B ня быў заказаны, і гэтыя мадыфікацыі так і засталіся толькі праектамі.
За ўсю гісторыю эксплюатацыі самалётаў F-117, па афіцыйных зьвестак, было страчана 7 машын, у тым ліку адзін F-117 быў зьбіты падчас баявых дзеяньняў. Nighthawk наляталі ў агульнай складанасьці каля 220 000 гадзін, гэта значыць налёт на адну страту склаў каля 31 000 гадзін[1].
ВПС ЗША зьбіраліся эксплюатаваць F-117 прынамсі да 2018 году, аднак недахоп грошаў на закуп новых шматмэтавых зьнішчальнікаў F-22 прымусіла іх пачаць працэс здыманьня з узбраеньня значна раней.
Першыя дзесяць F-117 былі зьняты з узбраеньня ў сьнежні 2006 году. Да сакавіка 2008 году ВПС ЗША працягвалі эксплюатаваць 15 самалётаў гэтага тыпу[2]. Фармальна працэдура здыманьня з узбраеньня завяршылася 22 красавіка таго ж году, калі чатыры F-117 у апошні раз падняліся ў паветра, зьдзейсьніўшы пералёт на авіябазу Тонапа[3].
Lockheed F-117 Nighthawk — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|