Maroon 5 | |
![]() Maroon 5 падчас канцэрту 2012 году | |
Гады | 1995—2001, як Kara's Flowers 2001 — цяпер, як Maroon 5 |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША |
Мова | ангельская |
Жанр | рок поп-рок соўл-рок |
Выдавец | A&M/Octone Universal Music Group J Records Columbia Records, Interscope Records |
Зьвязаныя праекты | Kara's Flowers |
Удзельнікі | Адам Лэвін Джэймз Валентайн Джэсі Кармайкл Мікі Мэдэн Мэт Флін |
Былыя ўдзельнікі | Раян Дусік |
Узнагароды і прэміі | |
Maroon5.com |
Maroon 5 — амэрыканскі рок-гурт. Дэбютны альбом гурта Songs About Jane 2002 году стаў залатым, плацінавым і мульціплацінавым у шматлікіх краінах. Выпушчаная пасьля акустычная вэрсія альбома таксама стала вельмі папулярная.
Сьпявак і рытм-гітарыст Адам Лэвін (па-ангельску: Adam Levine) пазнаёміўся з барабаншчыкам Раянам Дусікам у 1990 годзе. Разам яны запісалі варыянт песьні «Knockin' on Heaven’s Door» у гаражы Дусіка. У школе Брэнтвуд Адам сустрэў трэцяга чальца гурта — бас-гітарыста Мікі Мэдэна (анг. Mickey Madden). Паступова яны сфармавалі гурт і выступалі пад рознымі назовамі. Разам з клявішнікам Джэсі Кармайклам (анг. Jesse Carmichael) яны былі вядомыя як гурт Kara’s Flowers. E 1997 годзе з дапамогай кампаніі «Reprise Records» яны запісалі альбом «The Fourth World» («Чацьвёрты сьвет»), які не меў камэрцыйнага посьпеху[1]. Ад 2001 году выступаюць пад назвай «Maroon 5» (па-беларуску: Ізгой 5). Лічба «5» у назве была дададзеная, каб не блытаць гурт зь іншым гуртом, які ўжо меў назву «Maroon»[2]. У 2002 годзе выйшаў першы альбом гурту «Maroon 5» — «Songs About Jane» («Песьні пры Джэйн»), у якім спалучаліся рок і рытм-н-блюз, што прывяло да ягонай папулярнасьці ў слухачоў і прыязных водгуказ музычных крытыкаў. У 2005 годзе гурт атрымаў музычную ўзнагароду Грэмі ў намінацыі «Найлепшы новы гурт»[3].
У сакавіку 2007 году выйшаў другі альбом гурта It Won't Bee Soon Before Long. Гэты альбом атрымаў статус двойчы плятынавага[3]. Першы ж сынгл зь яго — «Makes Me Wonder» — узначаліў амэрыканскія чарты продажаў (Billboard Hot 100).
На сёньняшні дзень агульны наклад прададзеных альбомаў гурту складае больш за 27 мільёнаў па ўсім сьвеце[1].
Maroon 5 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў