With the Beatles | ||
---|---|---|
Альбом The Beatles | ||
Выдадзены | 22 лістапада 1963 (мона) 26 лютага 1987 (CD) | |
Запісаны | 18 ліпеня 1963 — 23 кастрычніка 1963 | |
Жанр | рок-н-рол · біг-біт | |
Працягласьць | 32:24 | |
Выдавец | Parlophone | |
Прадусар | Джордж Мартын | |
Храналёгія The Beatles | ||
Please Please Me (1963) |
With the Beatles (1963) |
A Hard Day’s Night (1964) |
With the Beatles — другі альбом гурта The Beatles. Праца над альбомам пачалася праз чатыры месяцы пасьля выхаду першай кружэлкі. У адрозьненьне ад папярэдняга альбому With the Beatles запісваўся даволі доўга і ўпершыню для The Beatles з выкарыстаньнем шматлікіх тэхнічных сродкаў. Восем з чатырнаццаці песень — уласныя творы музыкаў, у тым ліку «Don’t Bother Me», якая стала кампазытарскім дэбютам Джорджа Гарысана.
У Злучаных Штатах Амэрыкі большасьць песень з альбома была выдадзена на кружэлцы Meet the Beatles 20 студзеня 1964 году.
Аўтарамі ўсіх кампазыцыяў зьяўляюцца Пол Макартні і Джон Ленан, калі не ўказана іншага.