Ульрых Фрыдрых Вільлі Ёахім фон Рыбэнтроп | |
Ulrich Friedrich Willy Joachim von Ribbentrop | |
Міністар замежных справаў Нямеччыны | |
---|---|
4 лютага 1938 — 30 красавіка 1945 | |
Папярэднік: | Канстанцін Карл Герман фон Нэўрат |
Наступнік: | Артур Зэйс-Інкварт |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
30 красавіка 1893 Вэзэль, Нямеччына |
Памёр: |
16 красавіка 1946 Нюрнбэрг, Нямеччына |
Партыя: | НСДАП |
Сужэнец: | Анэліз фон Рыбэнтроп |
Дзеці: |
сыны: Рудольф, Адольф і Бартольд; дочкі: Бэціна й Уршуля |
Бацька: | Рыхард Ульрых Фрыдрых Ёахім Рыбэнтроп |
Маці: | Ёгана Сафія Гертвіг |
Род: | Ribbentrop |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Ульрых Фрыдрых Вільлі Ёахім фон Рыбэнтроп (ням. Ulrich Friedrich Willy Joachim von Ribbentrop, 30 красавіка 1893, Вэзэль, Нямеччына — 16 кастрычніка 1946, Нюрнбэрг, Нямеччына) — міністар замежных справаў Нямеччыны (1938—1945), дарадца Адольфа Гітлера па зьнешняй палітыцы.
Нарадзіўся ў месцы Вэзэль у Рэйнскай Прусыі ў сям’і афіцэра Рыхарда Ўльрыха Фрыдрыха Ёахіма Рыбэнтропа. У яго быў брат Лотар (старэйшы на год) і сястра Інгеборга (1896 г.н.). Маці (Ёхана Сафі Гертвіг, 1860 г.н.) была лагоднай жанчынай у адрозьненьне ад строгага бацькі, які часта караў дзяцей за дрэнную пасьпяховасьць. Яна памерла ў 1902 годзе ад сухотаў. З 1904 гады бацька працягнуў службу ў месцы Мэц ад’ютантам генэрала - камандуючага крэпасьцю. Ён зноў ажаніўся. У Меце Ёахім асвоіў францускую мову. Ён быў добрым спартоўцам і скрыпачом, але дрэнным вучнем: ня скончыў сярэднюю школу й ледзь ведаў, як пісаць. У 1908 годзе бацька Ёхіма пакінуў службу. Сям’я пераехала ў Швайцарыю ў месца Ароза. Дзеці навучаліся выкладчыкамі, якіх наймаў бацька. У Швайцарыі Ёахім часта бачыў багатых турыстаў, якія атрымлівалі асалоду ад ўзыходжаньняў й бобслэя. У яго зарадзілася імкненьне стаць забясьпечаным чалавекам, убачыць сьвет. Бацька адправіў абодвух сыноў на вучобу ў Англію.
У 1910 году Ёахім і Лотар адправіліся ў Канаду. Маці была дачкой багатага саксонскага землеўладальніка. Яна пакінула сынам спадчыну й Ёахім займаўся камэрцыяй - пастаўкамі нямецкага віна ў Канаду. У Канадзе яму была выдаленая нырка: «ён заразіўся праз малако хворай на сухотаў каровы»
Падчас Першай сусьветнай вайны вяртаецца ў Нямеччыну для ўдзелу ў баявых дзеяньнях. Служыў у Таргаўскім гусарскім палку. У палку пасябраваў з Вольфам-Генрыхам фон Хэльдорфам - будучым фюрэрам нацысцкіх штурмавікоў ў Бэрліне. Увосень 1914 ён далучаецца да 125-ага гусарскага палку, дзе служыў разам з Оскарам фон Гіндэнбургам і Францам фон Папэнам. На вайне Рыбентроп даслужыўся да званьня обэрлэйтэнанта й быў узнагароджаны Жалезным крыжом. Служыў на Ўсходнім, а затым на Заходнім фронце. У 1918 годзе быў накаваны ў Канстантынопаль (сучасны Стамбул, Турэччына) у якасьці афіцэра Генэральнага штаба, дзе знаёміцца з Францам фон Папэнам.
У 1919 годзе Рыбэнтроп пакінуў службу. Адкрыў уласную кампанію па вытворчасьці вінаў і лікёраў. У сярэдзіне 1919 г. у Бэрліне праз кліенцкія адносіны пазнаёміўся з Ота Хэнкелем уладальнікам кампаніі «Henkell & Co», буйным вытворцам вінаў. 5 ліпеня 1920 году ў Вісбадэне Ёахім ажаніўся з дачкой Ота Хэнкеля - Ганнай Элізабэт Хэнкель (1896 г.н.). Цесьць ўвёў яго ў круг сваіх сяброў - багатых вытворцаў вінаў. Гэтыя сувязі й прадпрымальніцкія навыкі дапамаглі Ёахіму ў сярэдзіне 1920-х гадоў разьвіць бізнэс па продажы напояў, які стаў адным з найбуйнейшых у Нямеччыне. У 1923 годзе ў Бэрліне пабудаваў элегантную вілу з тэнісным кортам і басейнам. У віле ён ладзіў кактэйльныя вечарынкі. На сустрэчы запрашаўся колер бэрлінскага грамадзтва - дваране, фінансісты, прамыслоўцы. У тым ліку й багатыя габрэі. Рыбэнтроп пазнаёміўся з калекцыянерамі прадметаў мастацтва й каштоўнасьцяў.
Сям’я Рыбэнтропа ня належала да дваранства, аднак мела далёкія роднасныя сувязі зь некаторымі арыстакратычнымі й нават каралеўскімі дамамі, якімі Ёахім захапляўся ў дзяцінстве. 15 траўня 1925 году Рыбэнтроп быў усыноўлены сваёй далёкай сваячкай Гертрудай фон Рыбэнтроп (1863-1943), чый бацька Карл Рыбэнтроп атрымаў дваранства ў 1884 годзе й пасьля стаў насіць прозьвішча «фон Рыбэнтроп». У выніку Ёахім Рыбэнтроп атрымаў магчымасьць выкарыстоўваць дваранскую прыстаўку «фон» да прозьвішча, а таксама карыстацца сямейным гербам фон Рыбэнтропа, у адказ кантрактам ён абавязаўся выплачваць Гертрудзе фон Рыбэнтроп пэнсыю на працягу 15 гадоў. Пазьней сьцьвярджалася, што Рыбэнтроп атрымаў дваранства за заслугі ў Першай сусьветнай вайне. У 1933 годзе Рыбэнтроп у анкеце СС заявіў, што ён быў прыняты ў дваранства для абароны арыстакратычнай лініі сваёй сям’і ад згасаньня, але без згадкі пра год заслуг Карла Рыбэнтропа. Праз некаторы час Рыбэнтроп хацеў далучыцца да эксклюзіўнага клубу ў Бэрліне, члены якога былі ў асноўным дваранамі. Нягледзячы на заступніцтва яго сяброў фон Хэльдорфа й фон Папэна, яго заява была адхіленая.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |