Івана-Франкоўская вобласьць | |
Івано-Франківська область | |
Герб | Сьцяг |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Украіна |
Статус | вобласьць |
Уваходзіць у | Украіна |
Адміністрацыйны цэнтар | Івана-Франкоўск |
Улучае | 14 раёнаў |
Найбольшы горад | Івана-Франкоўск |
Іншыя буйныя гарады | Калуш, Каламыя |
Дата ўтварэньня | 4 сьнежня 1939 року |
Губэрнатар | Андрэй Трацэнка |
Афіцыйныя мовы | украінская |
Насельніцтва (2006) | 1 406,1 тыс. (2,96%, 12-е месца) |
Шчыльнасьць | 99,72 чал./км² |
Плошча | 13,928 тыс. км² (2,3%) |
Вышыня па-над узр. м. · найвышэйшы пункт · сярэдняя вышыня | 2061 м 2061 м |
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +2 |
Код ISO 3166-2 | UA-26 |
Тэлефонны код | +38 034 |
Паштовыя індэксы | 76xxx, 77xxx, 78xxx |
Інтэрнэт-дамэн | ivano-frankivsk.ua; if.ua |
Код аўтам. нумароў | AT |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Іва́на-Франко́ўская во́бласьць (па-ўкраінску: Іва́но-Франкі́вська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці складае 13,928 тыс. км². Насельніцтва — 1 406,1 тыс. чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтар — места Івана-Франкоўск (колішні Станіславаў — да 1962 року).
Разьмешчаная на паўночным захадзе Ўкраіны.
На паўночным захадзе мяжуе з Львоўскай, на паўднёвым захадзе — з Закарпацкай, на паўночным усходзе — з Чарнавіцкай, на поўдні — з Тарнопальскай абласьцямі Ўкраіны. На поўдні вобласьці праходзіць дзяржаўная мяжа з Румыніяй.
Клімат умерана кантынэнтальны. У Паднястроўі ды Прыкарпацьці зіма даволі мяккая (сярэдняя тэмпэратура студзеня −5,5 — −4 °C), лета цёплае (ліпень +18 — +19 С). Ападкаў 500—800 мм у рок. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду да 210—215 дзён. У Карпатах клімат больш суровы й вільготны ды моцна зьмяняецца з вышынёй; сярэдняя тэмпэратура студзеня −9 — -6 °C, ліпеня +6 — +17 °C; колькасьць ападкаў ад 800 да 1400 мм і больш. Вэгетацыйны пэрыяд — 90 дзён.
Вобласьць разьмешчаная на сутоках Ўсходне-Эўрапейскай раўніны і Карпатаў. Паводле характару рэльефу тэрыторыя вобласьці падзяляецца на 3 часткі: раўнінную, лесастэпавую — Паднястроўе; сярэднюю прадгорную — Прыкарпацьце; паўднёва-заходнюю горную — Карпаты, якая займае амаль палову тэрыторыі вобласьці. На паўночна-ўсходняй яе ўскраіне ляжаць раўніны Аполья й Пакуцьця.
У Чарнагорскім храбты Карпатаў знаходзіцца найвышэйшая гара Ўкраіны — Гавэрла (2061 м).
Глебавы покрыў зьмяняецца з вышынёй. На раўнінах пераважаюць шэрыя лясныя ападзоленыя глебы ды чарназёмы ападзоленыя, у прадгор’ях — дзярнова-падзолістыя глебы, у горах — бурыя горна-лясныя разнастайнай ступені ападзоленасьці дзярнова-буразёмныя ды горна-лугавыя дзярновыя й тарфяныя.
На тэрыторыі вобласьці знаходзіцца Калуска-Гарыскае радовішча калійных соляў.
Галоўныя рэкі — Днестар (з прытокамі Гнілая Ліпа, Ломніца, Быстрыца) і Прут (з асноўным прытокам Чарамош). Для рэгіёна характэрна разводзьдзе ўвясну ды дажджавыя паводкі ўлетку. Рэкі выкарыстоўваюць як крыніцы гідраэнэргі ды для лесасплаву.
З даўніх часоў землі, што супольна падзялілі Івана-Франкоўская, Львоўская ды Тарнопальская вобласьці маюць гістарычную назву — Галічына. Насельнікі гэтага края вядомыя сваім высокім узроўнем патрыятызму, нацыянальнай сьвядомасьцю, прагай да волі. Незалежнасьць Украіны 1990—1991 рр. была здабытая не ў апошнюю чаргу дзякуючы масавым дзеяньням і высокай арганізаванасьці галічанаў.
Івана-Франкоўшчына зьяўляецца бацькаўшынай асьпяваных у Слове пра паход Ігараў князя Яраслава Асмамысла і княгіні Яраслаўны, дзяўчыны-патрыёткі з Рагаціна, што ўваёшла ў гісторыю пад імём Раксаланы і як жонка султана адыграла значную ролю ў палітычным жыцьці Турэччыны XVI ст.
Пасьля распаду Аўстра-Вугоршчыны ў 1918 року была ўтвораная Заходне-Ўкраінская Народная Рэспубліка, а Станіславаў цягам студзеня-траўня 1919 року быў яе сталіцай. У гэтым року тут пабывалі такія значныя ўкраінскія дзеячы, як: М.Грушэўскі, У.Вінічэнка, С.Пэтлюра, Я.Канавалець.
Івана-Франокўская вобласьць (Станіслаўская вобласьць) была ўтвораная 4 сьнежня 1939 року ў межах УССР.
Вобласьць налічвае 14 адміністрацыйных раёнаў, 15 местаў, зь якіх 5 — абласнога значэньня, 24 мястэчкі, 745 вёсак.
Івана-Франкоўская вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў