Іенг Сары

Іенг Сары

Іенг Сары (па-кгмэрску: អៀង សារី [ʔiǝŋ saːriː]), пры нараджэньні Кім Чанг (24 кастрычніка 1925, Ленг Ва, акруга Ча Вінь, Віетнам) — адзін з найбольш уплывовых дзеячаў рэжыму «чырвоных кхмэраў», у гады дыктатуры Пол Пота (1975—1979) — займаў пасады намесьніка прэм’ер-міністра і міністра замежных справаў «Дэмакратычнай Кампучыі». У друку называўся «другім чалавекам» кампучыйскага рэжыму (у савецкім друку нават выкарыстоўваўся тэрмін «рэжым Пол Пота — Іенг Сары»). На справе ж Іенг Сары быў «нумарам трэцім», бо імя «нумар два», Нуон Чэа, было практычна невядомае за мяжой і мала вядомае ў самой Камбоджы.

16 сьнежня 2009 трыбунал прад'явіў яму афіцыйнае абвінавачваньне ў генацыдзе, за яго ўдзел у забойствах віетнамскай і мусульманскай меншасьцяў у Камбоджы.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Іенг Сарысховішча мультымэдыйных матэрыялаў